Джаяварман VII
Джаяварман VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ជ័យវរ្ម័នទី៧ | |||||||
Меркаваны партрэт Джаявармана VII (XII ст.) | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Трыбхуванадыт’я | ||||||
Пераемнік | Індраварман II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1122 Ясадхарапура |
||||||
Смерць |
1218 Ангкор-Тхом |
||||||
Род | Mahîdharapura[d] | ||||||
Бацька | Дхараніндраварман II | ||||||
Маці | Шры-Джаяраджакудамані | ||||||
Жонка | Джаяраджадэві, Індрадэві | ||||||
Дзеці | Індраварман II | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
![]() |
Джаяварман VII (кхмер.: ជ័យវរ្ម័នទី៧; паміж 1122 г. і 1125 г. — 1218 г.) — дэвараджа (манарх) Кхмерскай імперыі, знакаміты сваімі ваеннымі перамогамі і будаўнічымі праектамі.
Шлях да ўлады[правіць | правіць зыходнік]
Джаяварман VII (пасмяротнае імя Махапарамасаўгата) нарадзіўся ў сям'і будучага дэвараджы Дхараніндравармана II (1150 — 1160 гг.). Быў сынам ад яго першай жонкі Шры-Джаяраджакудамані, якая паходзіла ад дэвараджы Харшавармана III (1066 — 1080 гг.). Відавочна, ужо ў дзяцінстве Джаяварман VII стаў будыстам. У перыяд кіравання бацькі атрымаў досвед вайскавода ў вайне з чамамі.
Пасля смерці Дхараніндравармана II трон успадкаваў Ясаварман II, яго блізкі сваяк або старэйшы сын. Але кіраванне новага дэвараджы было нядоўгім. Яно суправаджалася ўнутранымі крызісамі і скончылася замахам на яго жыццё. Да ўлады прыйшоў прыдворны Трыбхуванадыт’я. Джаяварман VII быў вымушаны пакінуць Ангкор і пераехаць на ўсход. У 1177 г. Джая Індраварман IV, валадар Чампы, арганізаваў паход на Кхмерскую імперыю. Пасля бітвы на возеры Танлесап ён захапіў і разрабаваў кхмерскую сталіцу, забіў Трыбхуванадыт’ю. Джаяварман VII арганізаваў супраціўленне акупантам і ў выніку ў 1181 г. сам стаў дэвараджам.
Амерыканскі гісторык Майкл Вікеры прапанаваў гіпотэзу, згодна якой Джаяварман VII пасля смерці Ясавармана II збёг у Чампу і стаў адным з прыхільнікаў вайны паміж дзяржавамі чамаў і кхмераў. Менавіта, ён і яго саюзнікі захапілі Ангкор. Такім чынам, яго прыход да ўлады быў абумоўлены падтрымкай чамаў. Болей за тое, М. Вікеры лічыў, што Джаяварман VII мог кантраляваць поўдзень Чампы да каранацыі ў Кхмерскай імперыі. Яго пазнейшая вайна ў Чампе была выклікана змаганнем за ўжо падначаленыя яму тэрыторыі.
Ваенная палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Першыя дзесяцігоддзі свайго кіравання Кхмерскай імперыяй Джаяварман VII прысвяціў змаганню з Чампай. Войска было істотна павялічана. У яго склад увайшлі нават жанчыны, што было пазней адлюстравана на барэльефах храма Баён. Галоўную моц склалі баявыя сланы.
У 1182 г. дэвараджа прыняў беглага чамскага князя Сур’явармана, які атрымаў у Ангкоры адукацыю і ваенныя навыкі. У 1190 г., калі ўлада Джаі Індравармана IV ў Чампе захісталася, Джаяварман VII накіраваў туды сваё войска на чале Сур’явармана. Яно атрымала бліскучую перамогу і захапіла сталіцу Чампы. Тым не меней, у наступным годзе чамы ўзнялі паўстанне і выгналі кхмераў. Сур’яварман здолеў забіць сваіх супернікаў і абвясціў сябе валадаром Чампы. Ён імкнуўся весці незалежную палітыку, але ў 1203 г. быў зруныты родным дзядзькам. Джаяварман VII зноў увёў войска ў Чампу, але цалкам заваяваць яе не здолеў з-за ўмяшальніцтва в’етаў. Каля 30 гадоў Чампа заставалася залежнай ад Кхмерскай імперыі.
На поўначы Джаяварман VII значна пашырыў межы сваёй дзяржавы ўздоўж рэчышча Меконга.
Кхмерскае войска на маршы. Барэльеф храма Баён
Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У гады кіравання Джаявармана VII у Ангкоры была пабудавана новая сталіца Ангкор-Тхом. Цэнтральнае месца ў ёй заняў будысцкі храм Баён, на шматлікіх барэльефах якога былі адлюстраваны ваенныя і мірныя падзеі таго часу. Усяго на тэрыторыі краіны было ўзведзена 10 буйных храмаў. Два з іх былі прысвечаны маці і бацьке Джаявармана VII. Акрамя таго, была пабудавана сетка дарог, што злучала Ангкор з Чампай і марскім узбярэжжам. Уздоўж дарог былі адчынены гасцёўні для вандроўнікаў — адна на кожныя 15 км. Джаяварман VII заснаваў 102 шпіталі для сваіх падданых.