Джозеф Брама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джозеф Брама
англ.: Joseph Bramah
Joseph Bramah.jpg
Дата нараджэння 13 красавіка 1748(1748-04-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1814(1814-12-09)[1][2] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер у грамадзянскім будаўніцтве, інжынер
Commons-logo.svg Джозеф Брама на Вікісховішчы

Джозеф Брама (ням.: Joseph Bramah, 13 красавіка 1748 — 9 снежня 1814) — англійскі вынаходнік.

Прафесійны столяр-чырванадрэўшчык захапіўся задачай стварэння замка, які немагчыма адчыніць адмычкай, і ў 1784 годзе выставіў у вітрыне свайго магазіна сканструяваны ім замок з абяцаннем выплаціць узнагароду ў 200 гінэяў таму, хто здолее яго адкрыць. На працягу 67 гадоў нікому не ўдавалася гэтага зрабіць, пакуль нарэшце адзін механік-ўмелец здолеў справіцца з гэтай задачай, выдаткаваўшы на ўзлом 51 гадзіну. Нават сёння прадстаўнікі праваахоўных органаў паспяваюць за гэты час прыехаць на месца злачынства. Брама дамогся гэтага поспеху дзякуючы стварэнню шэрагу складаных высокадакладных інструментаў, якія паслужылі пачатку бурнага развіцця машынабудаўнічай вытворчасці ў Англіі XIX стагоддзя. Брама таксама вынайшаў гідраўлічны прэс, машыну для нумарацыі банкнот, грузавы гідраакумулятар і многае іншае.

У 1784 г. Джозеф Брама атрымаў патэнт на вынайдзены ім сейф. Сучасныя сейфы — мадыфікацыя «сейфа Брама». Ён першы наладзіў канвеерную зборку сейфаў. Брама таксама вынайшаў гідраўлічны прэс, з дапамогай якога да гэтага часу ў англійскіх пабах разліваецца піва.

  1. 1,0 1,1 Joseph Bramah // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Joseph Bramah // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.