Ёркшыр і Хамбер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёркшыр і Хамбер
англ.: Yorkshire and the Humber
Краіна Вялікабрытанія
Статус рэгіён
Уваходзіць у Англія
Уключае 5 цырыманіяльных графстваў
Адміністрацыйны цэнтр Лідс
Насельніцтва (2012)
5 316 700 (7-е месца)
Шчыльнасць

344,79 чал./км² (5-е месца)

Плошча 15 420 км²
(5-е месца)
Ёркшыр і Хамбер на карце
Часавы пояс UTC+0
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Ёркшыр і Хамбер на Вікісховішчы

Ёркшыр і Хамбер (англ.: Yorkshire and the Humber) — рэгіён на ўсходзе Англіі. Уключае дзевяць цырыманіяльных графстваў, а таксама некалькі дзясяткаў унітарных і муніцыпальных раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр — Лідс.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён Ёркшыр і Хамбер займае тэрыторыю 15 420 км² (5-е месца сярод рэгіёнаў), абмываецца з усходу Паўночным морам, мяжуе на поўдні з рэгіёнам Усходні Мідленд, на захадзе з рэгіёнам Паўночна-Заходняя Англія, на поўначы з рэгіёнам Паўночна-Усходняя Англія.

Гарадскія агламерацыі[правіць | правіць зыходнік]

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны 6 буйных гарадскіх агламерацый з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек (паводле даных 2001 года, у парадку змяншэння колькасці насельніцтва)[1]:

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер паводле даных 2012 года пражывае 5 316 700 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 344,79 чал./км²[2].

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера (LGYH) аб'ядноўвае высілкі 22 мясцовых саветаў, чатырох падраздзяленняў пажарнай і выратавальнай службаў, чатырох падраздзяленняў паліцэйскага кіравання і двух падраздзяленняў асацыяцыі нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[3].

Агенцтва па развіцці «Ёркшыр Форвард» (en:Yorkshire Forward) створана ў 1999 годзе, яго асноўная мэта — развіццё эканомікі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[4].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён Ёркшыр і Хамбер складаецца з восем палітычна незалежных адна ад адной адміністрацыйных адзінак — двух метрапольных графстваў (Уэст-Ёркшыр і Саўт-Ёркшыр), неметрапольнага графства Норт-Ёркшыр і пяці ўнітарных адзінак (Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Ёрк, Кінгстан-эпон-Хал, Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр). Метрапольныя графствы, неметрапольныя графствы і ўнітарныя адзінкі аб'яднаны ў пяць цырыманіяльных графстваўІст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Уэст-Ёркшыр, Лінкальншыр†, Норт-Ёркшыр† і Саўт-Ёркшыр, для забеспячэння імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзяляюцца на шаснаццаць метрапольных і неметрапольных раёнаў. Унітарныя адзінкі падзелу на раёны не маюць.

EnglandYorkshireHumberNumbered.png

Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)

Уэст-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)

Лінкальншыр (цырыманіяльнае графства)

Норт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)

Саўт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)

† — цырыманіяльныя графствы Лінкальншыр і Норт-Ёркшыр уключаюць адміністрацыйныя адзінкі таксама і з іншых рэгіёнаў

Статус сіці[правіць | правіць зыходнік]

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны сем з 50 адміністрацыйных адзінак Англіі, якія маюць статус «сіці»:

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер знаходзіцца штаб-кватэра і вытворчыя магутнасці кампаніі, якая выпускае аўтамабілі пад маркай Джынета.

Порт Грымсбі і Імінгем, найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі, з грузаабаротам 65,3 мільёна тон[19].


Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры з дваццаці чатырох прафесійных футбольных клубаў, выступоўцаў у сезоне 2011/2012 у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, грунтуецца ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер:

Чатыры з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў у Першай Футбольнай лізе:

Два з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў ва Другой Футбольнай лізе Англіі:

Два з дваццаці чатырох прафесійных ці паўпрафесійных клубаў у Нацыянальнай Канферэнцыі:

Тры з дваццаці двух клубаў, выступоўцаў у Паўночнай Канферэнцыі:

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны дзве з 28 групы аб'ектаў, уключаных у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі:


Зноскі

  1. Статыстыка па гарадскіх агламерацыях 2001 год (pdf)
  2. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: (2011 Census: QS211EW Ethnic group (detailed), wards in England and Wales (ZIP 7239Kb))
  3. Склад мясцовага самакіравання Ёркшыр і Хамбера
  4. Інфармацыя пра агенцтва «Ёркшыр Форвард»
  5. Гісторыя сабора ў Брэдфардзе Архівавана 21 чэрвеня 2012 года.
  6. лорд-мэр Сіці-оф-Брэдфард(недаступная спасылка)
  7. Гісторыя Ёркскага Сабора
  8. лорд-мэр Ёрка
  9. лорд-мэр Хала
  10. Біяграфія Лорд-Мэра Лідса і гістарычная даведка пра мэрства ў Лідсе(pdf)(недаступная спасылка)
  11. Гісторыя Сабора ў Рыпане(недаступная спасылка)
  12. Мэр і савет Рыпана
  13. Гісторыя сабора ва Уэйкфілдзе Архіўная копія ад 25 верасня 2010 на Wayback Machine
  14. Біяграфія Мера Уэйкфілда(недаступная спасылка)
  15. Статыстыка Дыяцэзіі Шэфілд Архіўная копія ад 11 студзеня 2011 на Wayback Machine
  16. Гісторыя лорд-мэрства ў Шэфілдзе Архівавана 9 сакавіка 2005 года.
  17. Папярэднія мэры Шэфілда Архіўная копія ад 1 ліпеня 2010 на Wayback Machine
  18. Біяграфія лорд-мэра Шэфілда(недаступная спасылка)
  19. «Порты Яе Вялікасці». Юрый Станкоў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



 
Складнікі Вялікабрытаніі і рэгіёны Англіі
Сцяг Злучанага Каралеўства
сцяг Англіі Англія | сцяг Шатландыі Шатландыя |сцяг Уэльса Уэльс | сцяг (неафіцыйны) Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Рэгіёны Англіі: Вялікі Лондан | Усходняя Англія | Усходні Мідленд | Заходні Мідленд | Іаркшыр і Хамбер | Паўночна-Усходняя Англія | Паўночна-Заходняя Англія | Паўднёва-Усходняя Англія | Паўднёва-Заходняя Англія