Джордж Кембрыджскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джордж Кембрыджскі
Джордж Кембрыджскі
2016 год
сцяг
член брытанскай каралеўскай сям'і
з 23 ліпеня 2013 года
Манарх: Елізавета II
 
Адукацыя:
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: англіканства
Нараджэнне: 22 ліпеня 2013 (1912 дз.)
Лондан (Вялікабрытанія)
Род: Віндзорская дынастыя
Бацька: Уільям, герцаг Кембрыджскі
Маці: Кэтрын, герцагіня Кембрыджская
 
Сайт: dukeandduchessofcambridge.org
Джордж Аляксандр Луіс, прынц Кембрыджскі
Брытанская каралеўская сям’я і главы Каралеўстваў Садружнасці
Badge of the House of Windsor.svg

Яе вялікасць каралева
Яго каралеўская вялікасць герцаг Эдынбургскі


Яго каралеўская высокасць Прынц Джордж Аляксандр Луіс Кембрыджскі (англ.: Prince George of Cambridge; нар. 22 ліпеня 2013[1], Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям'і, трэці праўнук каралевы Елізаветы II, першы ўнук прынца Уэльскага Чарльза і прынцэсы Уэльскай Дыяны, першынец герцага Кембрыджскага Уільяма і герцагіні Кембрыджскай Кэтрын, займае трэцяе месца (на момант нараджэння) у лініі атрымання ў спадчыну брытанскага прастола. Яшчэ да нараджэння прынца газета The Washington Post назвала яго «самым сусветна вядомым малянём»[2].

Цяжарнасць герцагіні Кэтрын[правіць | правіць зыходнік]

3 снежня 2012 года афіцыйны прадстаўнік каралеўскага двара Вялікабрытаніі заявіў, што жонка прынца Уільяма — герцагіня Кембрыджская — цяжарная і знаходзіцца ў бальніцы караля Эдварда VII у цэнтральным Лондане з сімптомамі таксікозу і прабудзе там яшчэ некалькі дзён[3]. 14 студзеня 2013 было абвешчана, што стан герцагіні палепшыўся і дзіця народзіцца ў сярэдзіне ліпеня[4].

Нараджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Герцагіня была дастаўлена ў бальніцу раніцай у 5:30, 22 ліпеня 2013 года. Хлопчык нарадзіўся ў 16:24 па мясцовым часе (19:24 па маскоўскім) вагай 8 фунтаў 6 унцый (3,8 кг)[5][6][7]. Прынц Уільям прысутнічаў пры родах[4], якія праходзілі ў бальніцы Святой Марыі(англ.) бел. — той жа бальніцы, дзе прынц Уільям і яго брат прынц Гары былі народжаны прынцэсай Дыянай у 1982 і 1984 гадах адпаведна. Роды прымалі былы і цяперашні гінеколагі каралевы — Маркус Сэтчэл і Алан Фарцінг[8].

Тытул[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з правіламі тытулавання, якія дзейнічаюць у брытанскай манархіі[9], нованароджаны атрымаў тытул прынца і права на зварот «Каралеўская высокасць». Яго поўны афіцыйны тытул выглядае наступным чынам: «Яго каралеўская высокасць прынц Джордж Кембрыджскі». «Кембрыджскі» тут — не асабісты тытул прынца (герцагам Кембрыджскім застанецца толькі прынц Уільям), а свайго роду тытул пачцівасці.

Зноскі

  1. Paul Owen, Peter Walker, Ben Quinn, Adam Gabbatt Royal baby: Duchess of Cambridge gives birth to a boy. Guardian (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  2. Sarah Rainey Duchess of Cambridge: The world is going wild for the royal baby. The Washington Post (27 чэрвеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  3. The Duke and Duchess of Cambridge are expecting a baby (англ.) . The official website of the British Monarchy (3 снежня 2012). Праверана 22 ліпеня 2013.
  4. 4,0 4,1 Duchess of Cambridge due to give birth in July (англ.) . Бі-бі-сі (14 студзеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  5. Жонка прынца Уільяма герцагіня Кембрыджская нарадзіла сына. РИА Новости (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  6. Кейт Мідлтан нарадзіла сына , Лента.ру (2013-07-22). Праверана 22 ліпеня 2013.
  7. Кейт Мідлтан нарадзіла хлопчыка , Russia Today (2013-07-22). Праверана 22 ліпеня 2013.
  8. Кэмеран заявіў, што Брытанія з захапленнем чакае нараджэння спадчынніка прастола. Корреспондент.net (22 ліпеня 2013). Праверана 22 ліпеня 2013.
  9. Нікалсан Гаральд. King George the Fifth: His Life and Reign. — L.: Constable and Co., 1952. — P. 310. (англ.)