Джордж Эдвардс
Джордж Эдвардс | |
---|---|
англ.: George Edwards | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1694[1] ці 3 красавіка 1693[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1773[2][1][…] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, арнітолаг, энтамолаг, бібліятэкар, батанік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Навуковая сфера | арніталогія |
Член у | |
Узнагароды |
![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
![]() |
Джордж Эдвардс (англ.: George Edwards; 3 красавіка 1694 — 23 ліпеня 1773) — брытанскі натураліст і арнітолаг, «бацька брытанскай арніталогіі».
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1757).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эдвардс нарадзіўся ў Стратфардзе, Эсекс. Пасля сямі гадоў навучання ў лонданскага купца (да 1716 года) ён аб’ехаў увесь еўрапейскі кантынент, вывучаючы прыродазнаўства, і стаў вядомы дзякуючы сваім ілюстрацыям жывёл, у прыватнасці птушак. Ён навучыўся тэхніцы траўлення ў вучонага-натураліста Марка Кейтсбі.
У 1743 годзе ён апублікаваў першы том сваёй працы «A Natural History of Birds», чацвёрты том якога з’явіўся ў 1751 годзе. Тры тамы «Gleanings of Natural History» з дапаўненнямі былі апублікаваныя паміж 1758 і 1764 годам. Абодва творы разам ўтрымліваюць больш за 600 гравюр і прыродазнаўчых апісанняў суб’ектаў.
Карл Ліней часта браў за аснову першапачатковыя апісанні Эдвардса для навуковай назвы шматлікіх відаў птушак.
За свой труд «A Natural History of Birds» ў 1750 годзе Эдвардс быў адзначаны Каралеўскім таварыствам медалём Коплі.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Essays of Natural History» (1770)
- «Elements of Fossilogy» (1776)
-
Гравюра з «Gleanings», том I:дамавы сыч (Athene noctua)
-
Качка-каралінка (Aix sponsa)
Зноскі
- ↑ а б Edwards, George (1694-1773) (DNB00) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: Smith, Elder & Co., 1885.
- ↑ а б в Edwards, George // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аделунг Н. Н.,. Эдвардс, Джордж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Edwards, George (1694—1773) (англ.)
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1694 годзе
- Нарадзіліся ў 1693 годзе
- Нарадзіліся ў Ньюэме
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 1773 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Арнітолагі Вялікабрытаніі
- Мастакі Вялікабрытаніі
- Гравёры Вялікабрытаніі