Джырофт
| Горад | |
| Джырофт | |
|---|---|
| جيرفت | |
| 28°40′36″ пн. ш. 57°44′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | XI ст. |
| Ранейшыя назвы | Сабзаваран |
| Вышыня цэнтра | 650 м |
| Водныя аб’екты | Halil River[d] |
| Часавы пояс | UTC+3.30, летам UTC+4.3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 130429 чалавек (2016) |
| Афіцыйная мова | персідская мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0348 |
|
|
|
| jiroft.ir (перс.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Джырофт (перс.: جيرفت) — горад на поўдні Ірана, уваходзіць у склад правінцыі Керман. Насельніцтва — 130 429 чалавек (2016 г.).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 г. каля Джырофта пачаліся археалагічныя раскопкі курганаў Конар-Сандал, падчас якіх быў выяўлены буйны горад 3 тысячагоддзя да н. э. Ён займаў плошчу болей за 2 км². Яго жыхары карысталіся лінейнай пісьмовасцю, падобнай на эламскую. Іранскі археолаг Юсэф Маджыдзадэ і яго паслядоўнікі лічаць, што Джырофцкая археалагічная культура ахоплівала значную частку сучаснага Ірана і была вядома шумерам і акадцам як Арата.
Горад Джырофт вядомы з XI ст., перыяда панавання Сельджукідаў. Ён быў абаронены доўгім мурам з 4 умацаванымі брамамі. Яго наведвалі гандляры з Візантыі і Індыі. У другой палове XIII ст. у ім спыняўся знакаміты вандроўнік Марка Пола. Аднак сярэднявечны горад прыйшоў у заняпад у канцы XIII ст. з-за нападаў качэўнікаў. Пазней на яго месцы быў заснаваны горад Сабзаваран, або Сабзаваран-е-Джырофт. У нашы дні ён зноў мае першапачатковае імя Джырофт.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя вакол Джырофта знакаміта перападамі вышынь. Дзякуючы гэтаму мясцовыя земляробы вырошчваюць культуры, характэрныя як для памеранага, так і трапічнага клімату. Асабліва важнае месца займае вытворчасць цытрусавых, фінікаў і гародніны.
Джырофт — важны наземны транспартны цэнтр на поўдні Ірана. У горадзе працуе аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена невялікімі харчовымі прадпрыемствамі. Развіваецца ўнутраны турызм.