Джырофцкая археалагічная культура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джырофцкая культура
Бронзавы век
Каменныя вагі
Каменныя вагі
Геаграфічны рэгіён Пярэдняя Азія
Лакалізацыя Іран
Датаванне 3 тысячагоддзе да н.э.1 тысячагоддзе да н.э.
Тып гаспадаркі сельская гаспадарка, рамяство
Даследчыкі Юсэф Маджыдзадэ
Пераемнасць
Гільмендская археалагічная культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джырофцкая культураархеалагічная культура бронзавага веку на поўдні Ірана.

Многія з помнікаў Джырофцкай культуры даследаваліся археолагамі з 1930-х гг. Доўгі час яны адносіліся да так званага «міжкультурнага стыля», характэрнага для Іранскага нагор'я да 1 тысячагоддзя да н. э. У 1990-я гг. частка археолагаў выступіла з прапановай вылучэння асобнай культуры Керманскіх аазісаў, якую часцяком разглядалі супольна з Гільмендскай культурай. У пачатку XXI ст. іранская паліцыя канфіскавала некалькі артэфактаў, незаконна здабытых «чорнымі капальнікамі» каля горада Джырофт. У 2001 г. каманда іранскіх археолагаў на чале Юсэфа Маджыдзадэ пачала там раскопкі.

У 2007 г. Юсэф Маджыдзадэ стварыў семінар «Джырофт, калыска ўсходняй цывілізацыі», падчас якога прапанаваў аб'яднаць помнікі бронзавага веку на паўднёвым усходзе Ірана ў адзіную археалагічную культуру або нават асобную цывілізацыю, якая квітнела ў 3 тысячагоддзі да н. э. Абразчыкам адзінай культуры з'яўляюцца знаходкі ў курганах Конар-Сандал (A і B) каля Джырофта, дзе каманда Ю. Маджыдзадэ выявіла рэшткі старажытнай цытадэлі (каля 13 га) і горада (болей за 2 км²), што існавалі паміж 2500 г. да н. э. і 2200 г. да н. э. Важным адкрыццём сталі надпісы лінейным пісьмом, падобныя на эламскую лінейную пісьмовасць. Юсэф Маджыдзадэ мяркуе, што ў месапатамскай літаратуры Джырофцкая культура была вядома як краіна Арата.

Погляды Юсэфа Маджыдзадэ на адзінства Джырофцкай культуры і атаесамленне яе з Аратай застаюцца дыскусійнымі сярод археолагаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]