Джэймс Бісет Прат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэймс Бісет Прат
англ.: James Bissett Pratt
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1875(1875-06-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1944(1944-01-15)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія, гісторыя рэлігіі
Месца працы
Альма-матар Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта, Гарвардскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Уільям Джэймс

Джэймс Бісет Прат (англ.: James Bissett Pratt; 22 чэрвеня 1875, Элмайра, штат Нью-Ёрк, ЗША15 студзеня 1944) — амерыканскі філосаф, гісторык рэлігіі і педагог. Адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1898 г. скончыў Уільямс коледж. Пасля вучыўся ў Берлінскім і ў Гарвардскім універсітэтах. У 1905 г. атрымаў ступень доктара пад навуковым кіраўніцтвам Уільяма Джэймса. Пасля вярнуўся ва Уільямс, дзе выкладаў і займаўся навуковай працай.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Канцэпцыі крытычнага рэалізму злучаў з ідэямі персаналізму і тэорыяй эмерджэнтнай эвалюцыі. Займаўся гісторыяй, псіхалогіяй і сацыялогіяй рэлігіі. Разглядаў рэлігійныя вераванні як гістарычныя ўтварэнні, але лічыў, што рэлігія, як неадольнае імкненне чалавека спасцігнуць «найвышэйшую рэальнасць» і выразіць сваю эмацыянальную ацэнку, не вечная.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • The psychology of religious belief. — New York: Macmillan, 1907. — XII, 327 p.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 James Bissett Pratt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]