Уільям Джэймс
| Уільям Джэймс | |
|---|---|
| англ.: William James | |
| | |
| Дата нараджэння | 11 студзеня 1842[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 жніўня 1910[1][2][…] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Генры Джэймс Старэйшы[d] |
| Маці | Mary Walsh James[d] |
| Жонка | Alice Gibbens James[d][6] |
| Дзеці | William James[d] |
| Род дзейнасці | філосаф, псіхолаг, выкладчык універсітэта, урач, пісьменнік |
| Навуковая сфера | філасофія і псіхалогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц[7] |
| Кірунак | Прагматызм, функцыяналізм |
| Асноўныя інтарэсы | Філасофія, псіхалогія |
| Вядомыя вучні | Эдвард Лі Торндайк, Артур Онкен Лаўджой[d], Mary Whiton Calkins[d], Robert S. Woodworth[d] і Барыс Сайдзіс[d] |
| Член у | |
Уільям Джэймс англ.: William James; 11 студзеня 1842, Нью-Ёрк — 26 жніўня 1910, Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і вядучы прадстаўнік прагматызму і функцыяналізму.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Брат вядомага пісьменніка Генры Джэймса. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Гарвардскай медыцынскай школе (1869). У 1872—76 выкладаў анатомію і фізіялогію ў Гарвардскім універсітэце. У 1884 заснаваў Амерыканскае таварыства парапсіхалагічных даследаванняў. З 1885 прафесар псіхалогіі, а пазней і прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Лічыў, што свет існуе як сістэма рэчаў, з якімі кожны чалавек сутыкаецца ў сваім штодзённым жыцці; у той жа час кожны чалавек стварае свой уласны свет. У кнізе «Прынцыпы псіхалогіі» (1890) параўноўваў свет са статуяй, якую скульптар высякае з мармуру. Першапачаткова свет уяўляўся У. Джэймсу як своеасаблівы «хаос адчуванняў», «паток свядомасці». Уяўляў чалавека як творцу рэальнасці, ісціны і каштоўнасцей. Састаўныя элементы асобы, паводле У. Джэймса, падзяляюцца на тры класы: фізічная асоба; сацыяльная асоба; духоўная асоба.
Зноскі
- 1 2 Kallen H. M. William James // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 William James // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118556851 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 лістапада 2021.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Encyclopedia.com — HighBeam Research. Праверана 11 лістапада 2021.
- 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Bush W.T. William James and Pan-Psychism // Columbia Studies in the History of Ideas. Vol. 2, 1925.
- Deborah Blum. Ghost Hunters: William James and the Search for Scientific Proof of Life After Death (2006). Penguin Press, ISBN 1-59420-090-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Джэймс
- Нарадзіліся 11 студзеня
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў Манхэтэне
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Нью-Гэмпшыры
- Пахаваныя ў Масачусетсе
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы ЗША
- Псіхолагі ЗША
- Постаці амерыканскага рэлігіязнаўства
- Прэзідэнты Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі
- Члены Тэасофскага таварыства