Джэймс Мэнгалд
Джэймс Мэнгалд | |
---|---|
англ.: James Mangold | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1963[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert Mangold[d] |
Жонка | Cathy Konrad[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр |
IMDb | ID 0003506 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Ален Мэнгалд (англ.: James Allen Mangold; нар. 16 снежня 1963) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джэймс Мэнгалд нарадзіўся ў 1963 годзе ў Нью-Ёрку ў сям’і мастакоў Роберта Мэнгалда і Сільвіі Плімэк Мэнгалд. Скончыўшы сярэднюю школу Вашынгтанвіля, Джэймс адправіўся вучыцца ў Каліфарнійскі Інстытут мастацтваў, каб вывучаць кіно. Яго выкладчыкам апынуўся вядомы рэжысёр і тэарэтык кінамастацтва Аляксандр Макендрык , які на трэцім годзе навучання параіў Мэнгалду паспрабаваць вучыцца і акцёрскаму майстэрству. Так, вывучаючы тэхналогію стварэння фільмаў, Джэймс заадно развіў і акцёрскі талент. Адным з аднакурснікаў Мэнгалда ў інстытуце быў акцёр і прадзюсар Дон Чыдл .
Кар’еру ў кіно Мэнгалд пачаў з кароткаметражных фільмаў — да 21 года ён зняў некалькі кароткіх карцін і неўзабаве атрымаў прапанову аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Disney». Але, пачаўшы было працаваць рэжысёрам і сцэнарыстам для іх, Мэнгалд у хуткім часе вырашыў пакінуць студыю і вярнуўся ў Нью-Ёрк. Там ён працягнуў вучыцца, гэтым разам у Кінашколе Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ён і атрымаў сваю ступень магістра кінамастацтва. У кінашколе яго настаўнікам быў сам Мілаш Форман.
Самастойна ствараць фільмы Мэнгалд пачаў у 1995 годзе, яго дэбютнай працай стала драма «Цяжкі », якая апавядала гісторыю таўстуна-кухара, жыццё якога крута мяняецца з прыходам у яго кафэ новенькай афіцыянткі. Фільм быў добра прыняты публікай і адзначаны некалькімі кінапрэміямі. У 1997 годзе Мэнгалд зняў фільм «Паліцэйскія » — крымінальную драму пра шэрыфа з невялікага мястэчка.
Сапраўдны поспех прыйшоў да Джэймса Мэнгалда з выхадам у 1999 годзе біяграфічнай драмы «Перапыненае жыццё ». У 2000 годзе Анджэліна Джолі, якая іграла ў гэтым фільме, атрымала «Оскар» за Найлепшую жаночую ролю другога плана. Фільм атрымаў і іншыя прэміі, у тым ліку «Залаты глобус».
У 2001 годзе Мэнгалд прапанаваў гледачам меладраматычную камедыю «Кейт і Леа ». У карціне была паказана дзіўная і кранальная гісторыя Леа, герцага Олбанскага, які воляю лёсу трапіў у будучыню, у сучасны Нью-Ёрк. За песню «Until», якая прагучала ў фільме, Стынг, аўтар і выканавец песні, атрымаў «Залаты глобус», а таксама намінацыю на «Оскар».
Пасля «Кейт і Леа» Мэнгалд зняў трылер «Ідэнтыфікацыя » (2003) і музычную драму «Пераступіць рысу » (2005), якая зноў апынулася ў ліку намінантаў на «Оскар», «Залаты глобус» і іншыя прэміі. Так, Рыз Уізерспун, якая сыграла ў фільме галоўную ролю, атрымала і «Оскара», і «Глобус», і мноства іншых прызоў, а таксама прызнанне публікі. Фільм гэты прысвечаны гісторыі жыцця легендарнага кантры-спевака Джоні Кэша, яго маладосці і яго жыццю з другой жонкай Джун Картэр.
У 2007 годзе Мэнгалд зняў баявік-вестэрн «Цягнік на Юму», які быў адзначаны дзвюма намінацыямі на «Оскар». У 2010 годзе выйшаў прыгодніцкі баявік «Рыцар дня », а пазней, у 2012 годзе Мэнгалд папрацаваў і над стварэннем серыялаў — «Ральф Лэмб» і «Навабранцы».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1995 — «Цяжкі »
- 1997 — «Паліцэйскія »
- 1999 — «Перапыненае жыццё »
- 2001 — «Кейт і Леа »
- 2003 — «Ідэнтыфікацыя »
- 2005 — «Пераступіць рысу »
- 2007 — «Цягнік на Юму»
- 2010 — «Рыцар дня »
- 2013 — «Расамаха »
- 2017 — «Логан »
- 2019 — «Ford супраць Ferrari»
- 2023 — «Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу»
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ James Mangold // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131576585 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джэймс Мэнгалд на сайце «Internet Movie Database»