Джэймс Скіўрынг Сміт
| Джэймс Скіўрынг Сміт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эдвард Джэймс Рой | ||||||
| Пераемнік | Джозеф Джэнкінс Робертс | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Joseph Gibson[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
26 лютага 1825
|
||||||
| Смерць |
1892 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Джэймс Скіўрынг Сміт (англ.: James Skivring Smith, 26 лютага 1825, Чарлстан, Паўднёвая Караліна, ЗША - 1892, Б'юкенен, Ліберыя) - лідар Партыі сапраўдных вігаў, шосты прэзідэнт Ліберыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1856 па 1860 год Сміт займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Ліберыі. Пазней ён быў абраны сенатарам ад акругі Гранд-Баса і знаходзіўся на гэтай пасадзе з 1868 па 1869 год. На прэзідэнцкіх выбарах 1869 года Джэймс Скіўрынг Сміт быў абраны віцэ-прэзідэнтам краіны.
У выніку палітычнага і фінансавага крызісу, выкліканага банкам Брытаніі ў 1871 годзе, прэзідэнт Эдвард Джэймс Рой быў вымушаны пакінуць сваю пасаду.
Джэймс Скіўрынг Сміт прабыў на пасадзе прэзідэнтам Ліберыі менш за два месяцы - з 4 лістапада 1871 года па 1 студзеня 1872 года - да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Джозеф Джэнкінс Робертс. Гэта самы кароткі тэрмін у гісторыі прэзідэнтаў краіны.