Джэй Дэвідсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэй Дэвідсан
Jaye Davidson
Імя пры нараджэнні Альфрэд Амі (Alfred Amey)
Дата нараджэння 21 сакавіка 1968(1968-03-21)[1] (56 гадоў)
Месца нараджэння Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Сцяг ЗША ЗША
Прафесія
Кар’ера 19921996, 2009
IMDb ID 0001109

Джэй Дэвідсан (англ.: Jaye Davidson, народжаны Альфрэд Амі (англ.: Alfred Amey), нар. 21 сакавіка 1968, Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША) — англа-амерыканскі акцёр і мадэль.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям'і выхадца Ганы і англічанкі. Калі яму было два гады, яго сям'я пераехала ў Вялікабрытанію, дзе пасялілалася ў графстве Херэфардшыр. У 1992 годзе, не маючы акцёрскага досведу, ён паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю транссэксуала Дылана ў псіхалагічным трылеры Ніла Джордана «Жорсткая гульня», за якую ён быў намінаваны на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана[2]. Дэвідсан атрымаў намінацыю на прэмію Чыкагскай Асацыяцыі кінакрытыкаў за самага перспектыўнага акцёра[3].

Пасля гэтага поспеху Дэвідсан ўсяго толькі раз яшчэ з'явіўся на вялікім экране, выканаўшы ў 1994 годзе ролю Ра ў навукова-фантастычным фільме Роланда Эмерыха «Зорная брама»[4]. Неўзабаве Дэвідсан спыніў акцёрскую кар'еру, прысвяціўшы сябе працы ў мадэльным бізнэсе. У адным з інтэрв'ю падчас сваёй нядоўгай кінакар'еры ён прызнаўся, што з'яўляецца геем[5].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994
ф Зорная брама Stargate Ра

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jaye Davidson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maslin, Janet (1992-12-17). "INTO THE LIMELIGHT WITH: Jaye Davidson; A Star to Match A Mystery Role". The New York Times [англійская]. Праверана 2013-06-01.
  3. Tony Adler. `MALCOLM X' COMES OUT A WINNER AMONG FILM CRITICS IN CHICAGO (англ.). chicagotribune.com. Праверана 23 снежня 2019.
  4. LeVasseur, Andrea. Jaye Davidson (англ.). The New York Times (2010). Праверана 1 чэрвеня 2013.
  5. Giles, Jeff (1993-03-22). "The Open Secret -- In A Rare Interview, Jaye Davidson Leaves Nothing To The Imagination When Discussing The Oscar-Nominated Film, `The Crying Game'". The Seattle Times [англійская]. Праверана 2013-06-01.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]