Перайсці да зместу

Херэфардшыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Херэфардшыр
Herefordshire
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Вялікабрытанія
Статус Цырыманіяльнае графства;
Унітарная адзінка
Уваходзіць у рэгіён Уэст-Мідлендс
Адміністрацыйны цэнтр Херэфард
Насельніцтва (2004)
174 871 (45-е*/94-е месца)
Шчыльнасць 82 чал./км²
Плошча 2 180
(26-е*/7-е месца)
Херэфардшыр на карце
Код ISO 3166-2 GB-HEF
Афіцыйны сайт
Заўвагі: * Паказаны два значэнні:
агульнае
і для адміністрацыйнай вобласці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Херэфардшыр (англ.: Herefordshire) — унітарная адзінка і цырыманіяльнае графства на захадзе Англіі.

Утворана 1 красавіка 1998 годзе шляхам падзелу неметрапольнага графства Херэфард і Вустэр на ўнітарнае цырыманіяльнае графства Херэфардшыр і неметрапольнае (з захаваннем двухузроўневай сістэмы саветаў) цырыманіяльнае графства Вустэршыр. Уваходзіць у склад рэгіёна Уэст-Мідлендс. Сталіца і найбуйнейшы горад — Херэфард. Насельніцтва 174 871 тыс. чалавек (45-е месца сярод цырыманіяльных графстваў і 94-е месца сярод раёнаў; даныя 2001 г.

Тэрыторыя адміністрацыйнага графства Херэфардшыр у 1974 годзе ўвайшла ў ізноў утворанае неметрапольнае графства Херэфард і Вустэр. Падчас адміністрацыйнай рэформы ў 1998 годзе Херэфардшыр стаў цырыманіяльным графствам, атрымаў функцыі і паўнамоцтвы як графства так і раёна, стаўшы ўнітарнай адзінкай.

Агульная плошча тэрыторыі 2 180 км² (26-е месца сярод цырыманіяльных графстваў і 7-е сярод раёнаў). Мяжуе на поўначы з цырыманіяльным графствам Шропшыр, на ўсходзе з цырыманіяльным графствам Вустэршыр, на паўднёвым усходзе з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на захадзе з Уэльсом.

На тэрыторыі ўнітарнага графства Херэфардшыр паводле даных 2001 года пражывае 174 871 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 80 чал./км²[1]).

Херэфардшыр кіруецца саветам унітарнай адзінкі, які складаецца з 58 дэпутатаў, абраных у 40 акругах. У выніку апошніх выбараў 30 месцаў у савеце займаюць кансерватары[2].

У Херэфардзе, сталіцы Херэфардшыра, базуецца прафесійны футбольны клуб «Херэфард Юнайтэд», які выступаў у сезоне 2010/2011 у Другой Футбольнай Лізе. «Херэфард Юнайтэд» прымае супернікаў на стадыёне Эдгар Стрыт (5 тыс. гледачоў).

Зноскі