Дзень падзякі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першы Дзень падзякі. Карціна Ж. Л. Ферыса  (руск.)

Дзень падзякі (англ.: Thanksgiving Day) — дзяржаўнае свята ў ЗША і Канадзе, адзначаецца ў другі панядзелак кастрычніка ў Канадзе[1] і ў чацвёрты чацвер лістапада ў ЗША. З гэтага дня пачынаецца святочны сезон, які ўключае ў сябе Нараджэнне Хрыстова і працягваецца да Новага года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзень падзякі першапачаткова быў святам выразы падзякі і ўдзячнасці Богу, а роўна сям’і і сябрам за матэрыяльны дабрабыт і добрае стаўленне. У традыцыйным сэнсе (уласцівым земляробчым культурам пачынаючы з самых старажытных часоў), такое свята на зыходзе восені азначала падзяку нябёсам за багаты ўраджай і за багацце розных пладоў. З тых часоў у ЗША і Канадзе гэтае свята ў значнай ступені страціла свае рэлігійныя карані і стала грамадзянскім, агульнапрынятым і агульнанародным.

Сваімі каранямі гэтае свята сыходзіць у глыб амерыканскай гісторыі, да самых першых перасяленцаў з Англіі, якія прыбылі да берагоў Амерыкі ў 1620 годзе на знакамітым цяпер судне «Мейфлаўэр». Яны высадзіліся пасля цяжкага плавання па штармавым акіяне ў цяперашнім штаце Масачусетс марозным лістападаўскім днём і заснавалі Плімуцкую калонію.

Зноскі

  1. Holidays (англ.)(недаступная спасылка). Embassy of the United States Ottawa, Canada. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 19 красавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]