Дзмітрый Аляксандравіч Зіновіч
Дзмітрый Зіновіч | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Зіновіч | |
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1995[1] (24 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 196 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазіцыя | абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 3 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2012 — | ![]() |
47 (2) |
2016 | → ![]() |
9 (0) |
2016 | → ![]() |
11 (1) |
Нацыянальная зборная** | ||
2013 | ![]() |
2 (0) |
2014 — 2016 | ![]() |
13 (0) |
2017 | ![]() |
2 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Дзмітрый Зіновіч (нар. 29 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
З 2012 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нафтанам» (4:0). У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2].
Сезон 2015 распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да кастрычніка. Пасля аднаўлення ад траўмы вярнуў месца ў асноўным складзе.
У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Дынама»[3]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года пакінуў «Дынама»[4] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[5], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года вярнуўся ў «Мінск»[6]. Сезон 2017 пачаў у якасці аднаго з асноўным цэнтральных абаронцаў мінчан. У верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы. У пачатку сезону 2018 хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і выбыў да канца сезону.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19). 17 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Літвы. У студзені 2015 года прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, правёў 5 матчаў. У студзені 2016 года правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасці, пасля чаго больш не выклікаўся ў зборную.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() |
32 | 6 |
2014 | Д1 | Мінск | ![]() |
2 | 0 |
2015 | Д1 | Мінск | ![]() |
8 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Дынама-Брэст | ![]() |
9 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Белшына | ![]() |
11 | 1 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() |
20 | 2 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() |
17 | 0 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Zinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в "Минске"
- ↑ "Минск" отдал Зиновича в аренду брестскому "Динамо"
- ↑ Дмитрий Зинович вернулся в "Минск" из аренды в брестском "Динамо"
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
- ↑ «Минск» провел первую тренировку
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Мінск
|
---|
2 Іваноў • 3 Зіновіч • 6 Жэрдзеў • 7 Шыбун • 8 Селязнёў • 11 Ковель • 12 Якушэвіч • 13 Шаўчэнка • 14 Касараб • 16 Верамко (б) (к) • 17 Бахар • 18 Яроцкі • 20 Клімовіч • 21 Ал. Васільеў • 22 Ар. Васільеў • 23 Лявонаў (б) • 24 Шамрук • 27 Горбач • 28 Алексіевіч • 29 Відзіч • 31 Прышывалка (б) • 33 Чагавец • 35 Гурбан • 41 Маліноўскі • 55 Лаўрык • 66 Адамчык • 77 Сазончык • 89 Насібулін • 91 Свяжоў • Астравух • Трэнер: Андрэй Разін |