Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч
руск.: Дмитрий Васильевич Григорович
Род дзейнасці пісьменнік, інжынер, празаік, мастацкі крытык, аўтар
Дата нараджэння 19 (31) сакавіка 1822[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч (руск.: Дми́трий Васи́льевич Григоро́вич; 19(31) сакавіка 1822 — 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900), Пецярбург) — рускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 (31) сакавіка 1822 года ў вёсцы Чэрэмшан (Нікольскае) Стаўрапольскага павета Сімбірскай губерні.

Яго бацька-дваранін быў адстаўным гусарам, служыў аканомам у маці пісьменніка В. А. Салагуба; купіў маёнтак Дулебіна ў Кашырскім павеце Тульскай губерні. Маці — францужанка Сідонія дэ Вармон (прозвішча па першым мужы; у Расіі — Сідонія Пятроўна). Грыгаровіч вырас у выхаванні маці і бабулі, у ранняй маладосці недастаткова добра валодаў рускай мовай, доўга гаварыў з французскім акцэнтам.

У 8 гадоў яго адвезлі ў Маскву, дзе ён вучыўся ў Маскоўскай гімназіі (1831—1832) і прабыў каля 3 гадоў у французскім пансіёне «Манігеці». Па заканчэнні яго ў 1836 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскае інжынернае вучылішча, у якім правучыўся да 1840 года і пазнаёміўся з Ф. М. Дастаеўскім, які абудзіў у ім цягу да літаратуры. Схільнасці да ваеннай кар’еры не меў; сышоў з вучылішча пасля сур’ёзнай правіны: на вуліцы ня аддаў гонар вялікаму князю Міхаілу Паўлавічу. Пазней перавёўся ў Акадэмію мастацтваў, дзе пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам.

У 1858—1859 гадах Грыгаровіч па даручэнні марскога міністэрства здзейсніў падарожжа вакол Еўропы і апісаў яго ў шэрагу нарысаў, якія носяць агульную назву «Карабель Рэтвізан».

Памёр 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900) (па іншых звестках 26 снежня) у Пецярбургу.

Зноскі

  1. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  2. Григорович Дмитрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1