Перайсці да зместу

Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі
Дата нараджэння 1988
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Дзмітрый Вячаслававіч Скварчэўскі (нар. 1988, Барысаў) — беларускі гісторык. Даследчык і гісторыі станаўлення навуковай астраноміі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Кандыдат гістарычных навук (2017)[1].

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Барысаве[1].

Скончыў у 2011 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2012 годзе — магістратуру, у 2015 годзе — аспірантуру БДУ. У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё астранамічных ведаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVII стст.»[1].

Працуе дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: беларуская дахрысціянская традыцыя; этнаастраномія; уяўленні жыхароў Вялікага Княства Літоўскага пра Сусвет; апісанне астранамічных з’яў у летапісах Вялікага Княства Літоўскага; традыцыйная культура насельніцтва беларускіх зямель[1].

  • Навука звяздарская: астраномія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV—XVII ст. Мінск, 2022.
  • Па слядах багоў : нарысы беларускай міфалогіі. Мінск, 2019.
Удзел у калектыўных працах
  • Трошкі бліжэй да Сонца, трошкі далей ад Месяца: беларуская народная філасофія. Мінск, 2021; 2022.
  • Беларусь: путь в космос = Belarus: the way to space. Минск, 2018.