Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі
Нараджэнне 3 студзеня 1942(1942-01-03)
Смерць 4 верасня 2017(2017-09-04) (75 гадоў)
Узнагароды

Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі (3 студзеня 1942, в. Залессе, Баранавіцкі раён — 4 верасня 2017) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы працаваў у саўгасе і вучыўся ў вучылішчы механізацыі. Скончыў эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1960—1965). У 1976 годзе узначаліў саўгас «Парахонскі».

Працаваў эканамістам, начальнікам аддзела Брэсцкага аблвыканкама. У 1986 годзе прызначаны старшынёй Пінскага райвыканкама. З 1991 года па 1997 год працаваў першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991).

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» і Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 2013 годзе за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Пінскага раёна прысвоена Званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Руцкі Дзмітрый Дзмітрыевіч