Вольнаўскі сельсавет
Вольнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вольна |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 767 |
Плошча | 150 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт |
Во́льнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Вольна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стайкаўскага сельсавета[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Паланечкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы), у склад Мядзеневіцкага сельсавета перададзена вёска Стайкі[2]. У 1962 годзе ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верхняе Чэрніхава, Галынка, Ліхасельцы, Нагорнае, Ніжняе Чэрніхава, Цішкоўцы і Чэрніхава), наўзамен у склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Паланечка, Рэпічы, Серамовічы, Шчарбовічы і пасёлак Паланечка)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы, Шчарбовічы — скасаванага Паланечкаўскага сельсавета[6].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзіць 1 аграгарадок[7], 13 вёсак і 1 хутар[8]:
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1890 чалавек[9], з іх 93,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,2 % — палякі, 1,0 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1767 чалавек[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ ВОЛЬНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 32
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области» Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
- ↑ Данные от 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.