Перайсці да зместу

Залессе (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Залессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 105 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225367
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204807031
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Залессе (Баранавіцкі раён)
Залессе (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Залессе (Баранавіцкі раён)

Зале́ссе[2] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя, у 1571 годзе вёска ўваходзіла ў маёнтак Вольна, які належаў Валовічам.

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 34 жыхары.

  • 51 двор, 315 жыхароў (1897)
  • 64 двары, 239 жыхароў (1909)
  • 86 дамоў, 473 жыхары (1921)
  • 571 жыхар (1939)
  • 480 жыхароў (1959)
  • 126 двароў, 166 жыхароў (1998)
  • 75 гаспадарак, 134 жыхары (2005)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Дзяржкартгеацэнтр
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X