Дзмітрый Самуэль Палубінскі
Дзмітрый Самуэль Палубінскі | ||
![]() | ||
![]() Герб «Ястрабец зменены» | ||
| ||
---|---|---|
1670 — 8 жніўня 1687 | ||
Папярэднік | Ян Кярсноўскі | |
Пераемнік | Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі | |
Нараджэнне | 1615 | |
Смерць | 8 жніўня 1687 | |
Род | Палубінскія | |
Бацька | Міхаіл Іванавіч Палубінскі | |
Маці | Альжбета Корсак | |
Жонка | 1) Канстанцыя Стадніцкая 2) Петранела Тышкевіч | |
Дзеці | Канстанцыя, Рэмігіян, Гіларый, Міхал, Фларыяна, Антоні, Соф'я, Ганна, Соф'я, Ганна, Альжбета, Яна, Леан Казімір, Ефрасіння, Пётр |
Дзмітрый Самуэль Палубінскі (? — 8 жніўня 1687) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Слонімскі падчашы ў 1640—1659, харунжы ў 1659—1660, маршалак у 1660—1670, ваявода новагародскі з 1670.
Пасол на соймы 1632, 1667, 1679, дэпутат Літоўскага Трыбунала ў 1655. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Сын слонімскага земскага суддзі Міхаіла Іванавіча Палубінскага і Альжбеты Корсак, дачкі полацкага падкаморага Рамана Крыштафа Корсака.
Быў двойчы жанаты: спачатку з Канстанцыяй Стадніцкай, а потым з Петранелай Тышкевіч, дачкой смаленскага кашталяна Пятра Тышкевіча. З гэтых двух шлюбаў меў шмат дзяцей, сярод якіх найбольш вядомы Леан Казімір, цівун цверскі.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Палубінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 393. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.