Перайсці да зместу

Корсакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Корсак»

Ко́рсакі — вялікалітоўскі арыстакратычны род уласнага герба «Корсак» (змененая «Катвіца»).

Паходзяць з полацкага баярства. Родапачынальнік Фёдар згадваецца ў 1385 годзе, калі атрымаў ад полацкага князя Андрэя Альгердавіча землі каля возера Беразвеч. Яго сын — Дзмітрый Корсак меў сыноў Саву, Якава (Яшку) і Васіля, яны ўзвысіліся пры вялікім князю Свідрыгайлу (1430—1432).

Ад Савы пайшла галіна, якая ўжывала прозвішча Савічы-Корсакі і герб «Ліс» з гербам «Катвіца» ў клейнодзе. Савічы-Корсакі ў XV ст. валодалі Уздой у Менскім павеце і іншымі маёнткамі ў Новагародскім і Менскім ваяводствах. У XIX ст. зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Корсакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Корсаки // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 1. Абазовский — Кривоблоцкая. — 533 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0525-6.