Падчашы
Выгляд
Падчашы (польск.: роdсzаszу, руск.: подчаший - "виночерпий") - ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай першапачаткова памочнік чашніка, затым заняў у іерархіі чыноў больш высокае месца. Яго абавязкам было падаваць напоі да каралеўскага стала (адказваць за асабістую бяспеку першай асобы дзяржавы), таму на гэтую пасаду прызначаліся асабліва адказныя асобы.
- Вялікі падчашы Кароны і Літоўскі - займалі месца пасля стольніка, перад вялікім гранічным (межавы).
- Земскі павятовы падчашы ў Кароне Польскай займалі месца паміж стольнікам і падсудкам суда.
- А ў Літве - паміж гарадскім пісарам і чашнікам, іх пажыццёва прызначаў на пасаду кароль.
- Да перыяду Беларусі ў складзе Расійскай імперыі пасля 1772 г. пасада падчашага звалася обер-шэнк.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г., том 26, с. 581;
- Фасмер М. Р., "Этимологический словарь русского языка", г. Москва, изд. "Прогресс", 1964-1973 г..