Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Сангушка)
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Сангушка
Źmicier Sanguška. Зьміцер Сангушка (XVIII).jpg
Дзмітрый Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Пагоня Літоўская»
 
Нараджэнне: 1530
Смерць: 3 лютага 1554(1554-02-03)
Пахаванне:
Род: Сангушкі
Бацька: Фёдар Сангушка
Жонка: Гальшка Астрожская

Дзмітрый Сангушка[1] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Трымаў Жытомірскае, Канеўскае і Чаркаскае староствы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана.

15 верасня 1553 ажаніўся з Гальшкаю Астрожскаю, супраць волі яе маці Беата з Касцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Дзмітрыя пасад і пастанавіў з'явіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўлення гонару, выгнання з дзяржавы, канфіскацыі маёмасці і абавязання вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго са сваіх сыноў.

11 лютага 1554 З. Сангушку пахавалі ў Яромежы ў касцёле Святога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце змясцілі наступны надпіс:

Тут спачывае прах слаўнага літоўскага князя з вядомага дому Альгерда, старосты чаркаскага і канеўскага, па-здрадніцку і вераломна забітага Марцінам Збароўскім.

Каля 1860 Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.

Зноскі

  1. Сліўкін В. Князі Палубенскія // «Лідскі Летапісец» № 1 (49), 2010

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]