Раман Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раман Сангушка
Roman Sanguszko.PNG
Род дзейнасці:

палкаводзец

Дата нараджэння:

1537(1537)

Дата смерці:

12 мая 1571(1571-05-12)

Месца смерці:

Ружаны, Слонімскі павет, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Бацька:

Фёдар Андрэевіч Сангушка[d]

Дзеці:

Fiodor Sanguszko[d] і Aleksandra Sanguszko[d]

Commons-logo.svg Раман Сангушка на Вікісховішчы

Раман Фёдаравіч САНГУШКА (1537 — 12 мая 1571) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, займаў пасады гетмана польнага літоўскага, ваяводы брацлаўскага і іншыя.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Раман Сангушка атрымаў выхаванне пры каралеўскім двары. Шмат часу юнак прысвячаў вайсковай службе. У 17 гадоў Раман, пасля трагічнай смерці старэйшага брата, становіцца галавой сям'і. Адначасова на чале свайго прыватнага вайсковага атрада, набранага са шляхты з маёнткаў сям'і Сангушкаў, з 1555 года выходзіць на службу паводле ўніверсалаў караля. У гэтым годзе Сангушка накіроўваецца ў Кіеў пад камандаваннем гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, каб абараняць горад ад магчымага нападу маскоўскіх войскаў. У наступным годзе Раман Сангушка са сваім атрадам праходзіў службу пад камандаваннем князя Канстанціна Васіля Астрожскага, маршалка Валынскай зямлі, і ў кастрычніку 1556 года быў адпушчаны са службы.

Ужо ў лютым 1557 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Рамана Сангушку старостай жытомірскім. На вайсковую экспедыцыю ў Інфлянты ў тым жа годзе адправіў набраную на службу роту, а сам застаўся ў жытомірскім замку і фарміраваў гарнізон замка. У студзені 1558 года прыняў удзел у адпоры моцнаму нападу крымскіх татараў на Падолію, знаходзячыся пад камандаваннем Грыгорыя Хадкевіча, у той час кіеўскага ваяводы.

У 1559 годзе ўзяў ўлюб з Аляксандрай Хадкевіч. Улетку 1561 года прымаў удзел у ваеннай кампаніі ў Інфлянтах, яго атрад дзейнічаў ля ракі Заходняя Дзвіна. Потым з атрадам быў перакінуты на Украіну, якой пагражала новае ўварванне крымскіх татараў. У маі-чэрвені 1563 года ўдзельнічаў у працы сойма Вялікага княства Літоўскага, на якім адным з галоўных пытанняў было фінансаванне патрэб на вайну з Маскоўскай дзяржавай і набор войска. 19 чэрвеня 1563 года разам з іншымі сябрамі вялікакняжацкай рады ён падпісаў пастанову аб скліканні войска на надзвычайны попіс каля Крэва. Падпарадкоўваўся гетману вялікаму Мікалаю Радзівілу Рудому і гетману дворнаму Грыгорыю Хадкевічу. Разам з гетманамі Раман Фёдаравіч на чале сваіх рыцараў удзельнічаў у пераможнай бітве каля Улы на Іваньскіх палях, пад Чашнікамі 26 студзеня 1564 года, у якой 10-тысячнае літоўскае войска разграміла ўшчэнт 30-тысячную армію князя Пятра Шуйскага. Далей на працягу 1564 і 1565 гадоў зноў знаходзіўся ў Жытоміры, каб бараніць горад і замак ад нападаў крымскіх татараў, якія ішлі на Валынь на чале з ханам Даўлет-Гірэем.

За вайсковыя заслугі князь Раман Фёдаравіч Сангушка быў узнагароджаны. 25 сакавіка 1566 года сойм Вялікага княства Літоўскага ў Вільні прыняў пастанову аб новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле дзяржавы з утварэннем новых ваяводстваў і паветаў. Вінніцкае і Брацлаўскае староствы ўтварылі новае ваяводства, якое спачатку называлася Брацлаўскім і Вінніцкім (аднак хутка назва змянілася на Брацлаўскае). 30 сакавіка 1566 года сваім прывілеем вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў на пасаду першага брацлаўскага ваяводы Рамана Сангушку.

26 лютага 1567 года вялікі князь Жыгімонт Аўгуст разаслаў да ўсіх вайсковых камандзіраў свой універсал, у якім паведамляў, што даручыў Раману Сангушку справы гетмана дворнага. Гэта не было прызначэнне на пасаду, але азначала выкананне абавязкаў.

У маі 1567 года Раман Сангушка, паводле загаду Грыгорыя Хадкевіча, узначаліў усе літоўскія атрады, якія знаходзіліся ў Віцебскім ваяводстве і перанёс сваю штаб-кватэру ў Чашнікі. У гэты час пад яго наглядам ішло будаўніцтва і ўзмацненне абарончых замкаў у Чашніках, Туроўлі і на рацэ Сорыцы. Праводзіў тут даволі паспяховыя ваенныя дзеянні. Выступаў супраць Люблюнскай уніі.

Пасля Люблінскага сойма Раман Сангушка некалькі месяцаў знаходзіўся ў сваіх маёнтках на Валыні, галоўным чынам у Несухаежах. Як раз у гэты час атрымаў пасаду гетмана дворнага Вялікага княства Літоўскага, пасаду якога Сангушка фактычна займаў ужо некалькі гадоў.

Памёр у 1571 годзе. Пахаваны паводле сямейнай традыцыі ў царкве святога Мікалая ў Мельцах на Валыні.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Герб Сангушак

Ад шлюбу з Аляксандрай Хадкевіч ён меў сына Рамана, які памёр у 1591 годзе нежанатым (з ім скончылася локачская лінія роду) і трох дачок: Марыянну, якая памерла да 1587 года дзяўчынай, Аляксандру (памерла ў 1602 годзе), якая выйшла замуж за князя Януша Заслаўскага (потым валынскага ваяводу), Фядору, якая была замужам тройчы: за ваяводам падляшскім Станіславам Радзімінскім, за князем Аляксандрам Пронскім і за ваяводам берасцейска-куяўскім Андрэем Ляшчынскім.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • [1] Анатоль Грыцкевіч Гісторыя Беларусі.


Папярэднік:
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Польны гетман літоўскі
15691571
Пераемнік:
Крыштоф Пярун Радзівіл