Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі
Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1901 |
Месца нараджэння | в. Рагатка, Барысаўскі раён |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1979 |
Грамадзянства | СССР |
Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі (26 кастрычніка 1901, вёска Рагатка, Барысаўскі раён — 23 чэрвеня 1979) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член КПСС з 1927 года. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1934), Вышэйшую школу партагранізатараў пры ЦК ВКП(б) (1946). Перад вайной сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б. З 1942 года ў ЦШПР, з 2 красавіка 1943 па 23 красавіка 1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партызанскага злучэння. Пасля вайны сакратар Магілёўскага, Маладзечанскага абкамаў КПБ, на савецкай рабоце. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1940—52 гадах, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1952—54 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—47. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна (1974).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Яго іменем названы вуліцы ў Мінске і Маладзечне; на доме ў Маладзечне, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Асобы
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Члены КПСС
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровыя грамадзяне Маладзечна
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
- Сакратары Магілёўскага абкама КПБ
- Сакратары Маладзечанскага абкама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання