Цэнтральны штаб партызанскага руху

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы ВГК — орган пры Стаўке Вярхоўнага Галоўнакамандавання СССР, які ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на акупаваных тэрыторыях падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай ролі Штаб замяніў ЦК ВКП(б) і ЦК кампартый ССР.

Створаны 30 мая 1942 г., расфарміраваны 13 студзеня 1944 г. Начальнік: генерал-лейтэнант П. К. Панамарэнка. Меў у падпарадкаванні рэгіянальныя («рэспубліканскія») штабы партызанскіх рухаў, у т.л. Беларускі штаб, а таксама абласныя штабы партызанскага руху (135[1]).

Штаб вызначаў галоўныя кірункі вайскова-дыверсійных дзеянняў і прапагандысцкай працы, адносіны да несавецкіх падпольных структур.[2]

Зноскі

  1. Лемяшонак У. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну БелЭн, Т.12. С.135—139.
  2. Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны...