Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 6 сакавіка 1974(1974-03-06) (45 гадоў)

Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў (нар. 6 сакавіка 1974, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні

Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад г. Гомель).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, інжынер-прамцеплаэнергетык; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, эканаміст. Мае патэнт на вынаходніцтва.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам па рамонце абсталявання кацельні цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода. Служыў ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-тэхнолагам цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода, начальнікам участка цеплавой электрастанцыі цэха паравадаканалізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод», начальнікам цэха паравадаканалізацыі, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод», галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».

Узнагароджаны ганаровай граматай адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля, Ганаровай граматай Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.