Гомельскі хімічны завод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ААТ «Гомельскі хімічны завод»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1965
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Гомель
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя угнаенні
Матчына кампанія Белнафтахім
Сайт belfert.by

ААА «Гомельскі хімічны завод» — прадпрыемства нафтахімічнай галіны ў горадзе Гомель, Рэспубліка Беларусь, якое выпускае фосфаразмяшчальныя мінеральныя ўгнаенні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе Дзяржаўным камітэтам па хіміі пры Савеце Міністраў СССР было зацверджана будаўніцтва завода фосфарных мінеральных угнаенняў і фасфатаў у Гомелі. Узводзіць прадпрыемства пачалі ў 1963 годзе.

27 снежня 1965 года была пушчана першая чарга завода, якая складалась з цэха па вытворчасці сернай кіслаты, цэнтральнай заводскай лабараторыі і дапаможных падраздзяленняў.

7 ліпеня 2000 года на падставе загаду канцэрна «Белнафтахім» Гомельскі хімічны завод быў перайменаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод». У 2003 годзе РУП «Гомельскі хімічны завод» перайменаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі хімічны завод».[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]