Тварожныя пончыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзьмухаўцы (дэсерт))
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тварожныя пончыкі — страва з тварагу папулярная ў многіх краінах. У Беларусі некаторыя гандлёвыя сеткі папулярызуюць страву пад найменнем Дзьмухаўцы і нават называюць стравай нацыянальнай беларускай кухні[1].

Склад і гатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Нязменныя складнікі стравы -- тварог, мука, яйкі, цукар. Часта дадаюць арэхі, карыцу і розныя, звычайныя ў пэўных мясцовасцях прыправы, паніруюць.

У яйкі ўзбітыя з цукрам дадаюць муку, тварог, дабаўкі і прыправы. Фармуюць з масы шарыкі, могуць паніраваць у сухарах або муцэ. Таксама ва ўнутр могуць дадаваць начынку, напрыклад шакаладную пасту, ягаднае або фруктовае варэнне або джэм[2][3]. Смажаць ва фрыцюры[4][5].

Падача[правіць | правіць зыходнік]

Часта прыгатаваныя пончыкі пасыпаюць цукровай пудрай і падаюць з ягаднымі соўсамі, шакаладнай пастай і джэм[6].

Зноскі