Фрыцюр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смажанне ў фрыцюры
Мяса курыцы, якое гатуецца ў фрыцюры

Фрыцю́р (ад фр.: frit — «смажаны») — тлушч або сумесь розных тлушчаў, разагрэтая да высокай тэмпературы. Смажанне ў фрыцюры азначае апусканне прадукту цалкам у кіпячы тлушч. У фрыцюры смажаць вырабы з цеста, мяса, рыбы, гародніны, стравы ў кляры.

Для фрыцюра выкарыстоўваюць раслінныя алеі (асабліва аліўкавы), жывёльныя тлушчы: свіны тлушч, ялавічнае нырачнае (нутраное) сала. У азіяцкай кулінарыі часцей за ўсё ўжываюць барановы тлушч. Сметанковае масла, а таксама смятанкавыя маргарыны для фрыцюру не пасуюць. Топленае масла выкарыстоўваецца для вырабаў з цеста. Рыбу натуральную і ў кляры абсмажваюць у чыстым раслінным алеі; гародніну і несалодкія піражкі — у ялавічным сале з раслінным алеем; для салодкіх кулінарных вырабаў выкарыстоўваюць свіное сала з раслінным алеем (або толькі алей).

Па масе фрыцюр павінен у 4 разы пераўзыходзіць порцыю прадуктаў, прызначаных для прыгатавання.

Посуд[правіць | правіць зыходнік]

Смажанне ў фрыцюры робіцца ў глыбокім посудзе з тоўстымі сценкамі, напрыклад, у казане, сатэйніку або глыбокай чыгуннай патэльні. Для зручнага абсмажвання вялікай колькасці дробных кавалачкаў (напрыклад, бульба фры) можа прымяняцца металічная сеткаватая ёмістасць, якая памяшчаецца ўнутр посуда з фрыцюрам; яна запаўняецца прадуктамі і цалкам апускаецца ў фрыцюр, а пасля абсмажвання цалкам дастаецца адтуль.

У продажы ёсць шматлікія мадэлі бытавых фрыцюрніц — электрапрыбораў для прыгатавання прадуктаў у фрыцюры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]