Дзьёрдзь Літван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзьёрдзь Літван
Litván György.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: гісторык, палітык
Нараджэнне: 19 лютага 1929(1929-02-19)[1]
Смерць: 8 лістапада 2006(2006-11-08)[1] (77 гадоў)
Пахаванне:
 
Узнагароды:

Дзьёрдь Літван (венг.: György Litván, 19 лютага 1929, Будапешт — 8 лістапада 2006, Будапешт) — венгерскі гісторык, палітык, дзяржаўны дзеяч і ўдзельнік Венгерскага паўстання 1956 года.

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Дзьёрдь Літван нарадзіўся 19 лютага 1929 года ў адукаванай венгерска-яўрэйскай сям'і. Яго бацька, Джозеф Літван (венг.: Litván József) прыняў удзел у Рэвалюцыі хрызантэм 1918-1919 года, як леварадыкал. Падчас Другой сусветнай вайны яго бацьку сілком выслалі ў канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен, у той час як Дзьёрдь і іншыя члены сям'і былі дастаўлены ў розныя лагеры. Ён, яго бацька і некалькі іншых членаў яго сям'і перажылі Халакост, яго маці загінула. Бацька пазней ажаніўся з дачкой (Агнеш Фенё) брата блізкага сябра (Мікса Фенё).

Навучанне і ранняя кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 — 1950 гадах Літван вывучаў палітычную гісторыю і эканоміку ў Будапешцкім універсітэце. Затым ён адслужыў два гады (1950-1952) у венгерскай арміі, пасля чаго працаваў з 1957 года настаўнікам у прафесійнай школе.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд з 1947 па 1956 год ён быў членам Венгерскай камуністычнай партыі, а затым, у 1954 годзе ён уступіў у падпольную Венгерскую дэмакратычную партыю Імрэ Надзя.

23 сакавіка 1956 года на пасяджэнні партыі ў 13-м раёне Будапешта, Дзьёрдь Літван адкрыта патрабаваў адстаўкі Ракашы. Прымаў актыўны ўдзел у палітычных дыскусіях у гуртку Пецёфі. У час венгерскага паўстання 1956 года ён быў членам Нацыянальнага савета інтэлігенцыі 12-й акругі Венгерскага рэвалюцыйнага савета. Пасля паразы паўстання ён адыграў важную ролю ў стварэнні Венгерскага незалежнага дэмакратычнага руху, а неўзабаве быў асуджаны Вярхоўным народным судом да шасці гадоў пазбаўлення волі без магчымасці ўмоўна-датэрміновага вызвалення за ўдзел у пашырэнні палітычных брашур.

У 1962 году вызвалены з турмы і ў перыяд паміж 1963 і 1971 гадамі працаваў настаўнікам і бібліятэкарам сярэдняй школы. Затым яму прапанавалі працу гісторыкам ў Інстытуце гістарычных даследаванняў Венгерскай акадэміі навук. У 1973 годзе ён зарэкамендаваў сябе як сур'ёзны гістарычны даследчык публікацыяй сваёй першай кнігі пад назвай «Першы семінар венгерскай сацыялогіі».

У 1988 годзе стаў членам Савета па рэстытуцыі гістарычных злачынстваў і быў адным з заснавальнікаў венгерскай ліберальнай партыі Альянсу свабодных дэмакратаў. З 1995 па 1999 гады выкладаў у Інстытуце сацыялогіі Універсітэта Будапешта, а таксама быў прэзідэнтам Аўстра-Венгерскага Фонду дзеянняў.

Пасля змены рэжыму ў Венгрыі ў 1989 годзе ён выйграў розныя акадэмічныя прэміі. Ён вывучаў сацыяльныя і палітычныя погляды і рухі пачатку XX ст. ў Венгрыі, палітычныя, дыпламатычныя і ваенныя фактары, якія прывялі да Дагавору Трыянон, паводле якога большая частка Венгрыі адышла ў суседнія краіны, а таксама агульную гісторыю свету пасля другой сусветнай вайны.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]