Дзялтува

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дзявалтаў)
Jump to navigation Jump to search
Мястэчка
Дзялтува
літ.: Deltuva
Герб[d]
Герб[d]
Deltuva002.JPG
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Дзялтува на карце Літвы
Дзялтува (Літва)
Дзялтува

Дзя́лтува (літ.: Deltuva), традыцыйная беларуская назва — Дзява́лтаў — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзялтуваўскай сянюніі. Насельніцтва 503 чал. (2001).

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Укмярге. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385, цэнтр воласці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэзскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI ст., у 1744 — прывілей на таргі і кірмашы[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1918 — у складзе Літвы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 506 чал.
  • 1923 — 442 чал.
  • 1959 — 361 чал.
  • 1970 — 352 чал.
  • 1989 — 521 чал.
  • 2001 — 550 чал.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касцёл (1752)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дзявалтаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 200
  2. Дзявалтаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 201

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]