Дзявяльтава
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Дзявяльтава[1] або Дзявалтаў[2], таксама Дзя́лтува (літ.: Deltuva) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзявяльтаўская сяюніі.
Размечашна за 6 км на паўночны захад ад Вількаміра. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Дзявяльтава (ст.-бел.: Девяльтово, Девяльтовскій дворъ[1]) згадваецца ў 1385 годзе, цэнтр воласці[3]. Уваходзіла ў склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзявалтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 годзе Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымала ў XVI ст., у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[2].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года мястэчка апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Кальвінскі збор (XVI ст.)
- Касцёл (1752)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Руіны збора
-
Касцёл
-
Сажалка
-
Вуліца мястэчка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 92. — 390 с.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2010, с. 201.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 200.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзявалтаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 200—201. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Dziewałtów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 289.
- Dziewałtów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 465.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзявяльтава