Двухгадовая расліна вышынёй 50-150 см. Сцябло прамастойнае, крылатае, павуцініста-шарсцістае, крылы з калючкамі па краі. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — сядзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі.
Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, сядзячыя або на кароткіх кветаножках, скучаны клубочкамі на краях сцябла і галінак. Абгортка павуцініста-апушаная, смаліста-ліпкая, з калючкамі. Сямянка белая або пурпуровая.
Расце на балотах, сырых лугах, сярод хмызняку. На Беларусі цвіце ў чэрвені-ліпені. Пустазелле лугоў, пагаршае якасць сена.