Дзяніс Уладзіміравіч Олін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяніс Уладзіміравіч Олін
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1976(1976-10-14) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Дзяніс Уладзіміравіч Олін (нар. 14 кастрычніка 1976, г. Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1997 годзе Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум, у 2002 годзе БДПА. У 2001 годзе мастак-афарміцель вонкавай рэкламы ў рэкламным агенцтве «ВАЛДЗІ-МАРК» у г. Мінск; у 20022003 гадах архітэктар у «Творчай майстэрні архітэктара Школьнікава Б. Э.», у 20032010 гадах вядучы архітэктар ТАА «Вітгандальпрам» у Віцебску; з 2010 года дырэктар архітэктурнага бюро ТАА «ЭСТЭТА» у Мінску.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2010 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Член аўтарскіх калектываў, аўтар праектаў новага будаўніцтва, рэканструкцый жылых, грамадскіх будынкаў, аб’ектаў інжынернай інфраструктуры, дызайн-праектаў інтэр’ераў жылых і грамадскіх будынкаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматай за праект «Інтэр’ер аквацэнтра ў будынку чыгуначнага вакзала ў г. Мінску» ў намінацыі «Інтэр’ер» сумесна з Г. А. Страціенка, П. І. Русалоўскім на конкурсе «Леанарда 2005».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Олин Денис Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)