Перайсці да зместу

Дзяніс Уладзіслававіч Мацвееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валейбол
Дзяніс Уладзіслававіч Мацвееў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 снежня 1977(1977-12-10) (46 гадоў)
Клубная кар’ера[* 1]
Заходні Буг
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Уладзіслававіч Мацвееў (нар. 10 снежня 1977, г. Віцебск, Беларусь) — беларускі валейбаліст і трэнер.

Выступаў за моладзевую зборную каманды Беларусі, пасля гуляў за «Заходні Буг» (Брэст). У 1998 годзе выступаў за каманду «Орша-БКУУ», потым у 1998 годзе Аляксандр Ягоравіч Пазнякоў запрашае яго ў «Шахтоспецстрой» (цяперашні валейбольны клуб «Шахцёр», г. Салігорск), дзе за сезон каманда выйшла ў найвысокі дывізіён Беларусі[1].

Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (факультэт фізічнай культуры і спорту). Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу (факультэт эканомікі і кіравання прадпрыемствам)[2].

У лістападзе 2019 года ўзначаліў жаночую зборную Беларусі па валейболе[3].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Зноскі

  1. Кто с мячом к нам пришел?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  2. Денис Матвеев: «Давно понял, что на Урале люди стойкие и волевые» Архівавана 12 кастрычніка 2019.
  3. В Министерстве спорта прошло представление нового главного тренера женской сборной
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.