Дзяраба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзяраба
Turdus viscivorus 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Turdus viscivorus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563619
NCBI  301543
EOL  1052757
FW  369351

Дзяра́ба, дрозд шэры (Turdus viscivorus) — птушка сямейства драздовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Параўнальна вялікіх памераў. Даўжыня цела 26-29 см, размах крылаў 42-47,5 см. Верх цела шэра-карычневы, ніз з цёмнымі расплывістымі плямкамі на крэмавым фоне. Маладыя з плямкамі на спіне. Спеў меланхалічны, флейтавы, асобныя часткі паўтараюцца па некалькі разоў. Позыў — сухое «хррр-цррр-цррр», а таксама — «цii», «сiiт, сi-сiт», асцерагае сухім, траскучым «шчэр».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа, Сібір да Енісея на поўдні да Кашміра і Непала, поўнач Iрана, Каўказ, Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Насяляе вялікія спелыя хваёвыя лясы (звычайна больш вільготныя), ускрайкі старых лісцевых лясоў, групы дрэў паблізу лугоў і пашаў. У апошнія гады ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе пасяляецца ў гарадскіх і прыгарадных парках і садах. Галоўным чынам гняздуецца ў аддаленні ад населеных пунктаў. У Еўропе даходзіць да 1800 м над у.м.

Пералётны, на поўдні і захадзе — аселы. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігруючы від.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, ягадамі (амяла, рабіна і інш.), насенне якіх пашырае (яно не ператраўліваецца).

Гняздо робіць у ніжняй або цэнтральнай частцы кроны высокага дрэва, каля ствала ці ў развілцы тоўстага сука; у высокіх кустах, рэдка ў скальных нішах і на будынках. Яно слаістае, знешняя частка з галінак, каранёў, моху, сухой травы і лісця; унутраная частка — з глею і гліны, часам ёсць трава, лісце і парахня (праз верх гнязда пераходзіць на знешнюю частку). Высцілка з тонкай і сухой травы.

Яйкі (4-5, часам 3-6) з крыху завостраным вузейшым канцом. Дужа разнастайная афарбоўка: светла-блакiтныя, зялёна-блакiтныя, жоўта-зеленаватыя, палева-жоўтыя, бледна-зялёныя і светла-зялёныя (з рознымі адценнямі) з вялікімі і даволі густымі чырвона-карычневымі (да пурпуровых) плямкамі. Памеры: 31 х 22 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.