Дзяржаўная ДЮСШ Полацкага раёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СВСУ ФКіС «Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа»
Заснавана 1946
Тып дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d]
Адрас Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, 10а.
Сайт sport-school.by

Спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» — спартыўная установа ў г. Полацку Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Школа вядзе сваю гісторыю з 8 мая 1946 года. На падставе Пастановы дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР, загадам Полацкага аблана была адкрыта дзіцячая спартыўная школа.

Аснову поспехаў ДЮСШ закладвалі першыя трэнеры: В. М. Стома, В. У. Гарбуноў, А. І. Сяргееў, Л. П. Бандарэнка і іншыя. У тыя гады быў падрыхтаваны першы майстар спорту СССР па лёгкай атлетыцы — Іван Арлоў.

З 1970 года на базе школы сталі працаваць 2 спартыўныя школы: ДЮСШ № 1 — лёгкая атлетыка, гімнастыка; ДЮСШ № 2 — баскетбол, гандбол, футбол, хакей. Цэлая плеяда маладых трэнераў стала працаваць з юнымі спартсменамі. Некаторыя з іх былі самі ў ліку выпускнікоў Полацкай спартыўнай школы.

У 2002 годзе адбылося аб’яднанне 2 спартыўных школ.

У цяперашні час у школе працуе 34 трэнеры-выкладчыкі, навучаюцца каля 1000 чалавек.

За час існавання трэнерамі спартыўнай школы было падрыхтавана 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 31 майстар спорту і больш за 60 кандыдатаў у майстры спорту[1].

Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Антонавіч Шуліка (1946—1950)
  • Уладзімір Рыгоравіч Кіта (1950—1953)
  • Аляксандр Іванавіч Селіванаў (1953—1989)
  • Міхаіл МіхайлавічЖэнаў (1970—1978)
  • Леанід Уладзіміравіч Закс (1984—1994)
  • Міхаіл Уладзіміравіч Жыхар (1989—1998)
  • Аляксандр Мікалаевіч Фраленкаў (1994—1998)
  • Георг Шаломавіч Арліеўскі (1998—2000)
  • Васіль Уладзіміравіч Глазкін (1998—2003)
  • Аляксандр Сцяпанавіч Аўдачонак (2000—2003)
  • Валерый Мікалаевіч Каваленка (2003—2006)
  • Аляксей Браніслававіч Юркевіч (2006—2008)
  • Леанід Мікалаевіч Сіняўскі (з верасня 2008 года і па цяперашні час)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большакова, А. Из гостей — с медалями / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2013. — 18 кастр. — С. 1.
  • Большакова, А. Когда работа по душе / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2018. — 9 лют. — С. 7.
  • Пугачева, А. Служа Отечеству и спорту / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. — 2010. — 16 сент. — С. 15.
  • Синявский, Л. Леонид Синявский: работать с пользой / Л. Синявский; беседовала А. Большакова // Полацкі веснік. — 2009. — 27 сак. — С. 4.
  • Трапезникова, Л. ДЮСШ № 1 + ДЮСШ № 2 / Л. Трапезникова // Овертайм (Новополоцк). — 2003. — 15 апр. — С. 2.
  • Шейндлин, Н. Спортивной школе — 50 / Н. Шейндлин // Віцебскі рабочы. — 1996. — 10 верас. — С. 4.
  • Шэйндлін, Н. Палачане сярод лепшых / Н. Шэйндлін // Полацкі веснік. — 1998. — 15 мая. — С. 1.