Сенненская ДЮСШАР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сенненская ДЮСШ)
ВСУ «Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»
Заснавана 1954
Тып дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d]
Адрас Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Віцебская, д. 6.

Вучэбная спартыўная ўстанова «Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» — спартыўная установа ў г. Сянно Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе адкрылася спартыўная зала ў СШ № 1 г. Сянно. У 1954 годзе на базе школы была адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па гульнявых відах спорту. Пры ім школа набыла іншы профіль — лыжныя гонкі. У пачатку 1960-х — канцы 1980-х гг. адбывалася станаўленне фізкультурна-масавай і спартыўнай работы. Пачалі развівацца іншыя віды спорту: цяжкая атлетыка, веласіпедны спорт, класічная барацьба. Жаночая валейбольная каманда стала чэмпіёнам аблсавета ДСТ «Ураджай».

У 1964 годзе па ініцыятыве А. Я. Пасканава была створана футбольная каманда. Футбол стаў масавым відам спорту, у першынстве раёна прымалі ўдзел больш за 20 каманд. Пачалося будаўніцтва стадыёнаў у калгасах. Сельскае спартыўнае таварыства культывіравала многія віды спорту. У 1974 годзе на базе багушэўскіх школ было адкрыта аддзяленне лёгкай атлетыкі. У 1972 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю Усесаюзны комплекс ГПА. Пачалі праводзіцца спаборніцтвы па зімовых і летніх мнагаборствах.

У 2010 годзе вучэбна-спартыўная ўстанова набыла статус школы алімпійскага рэзерву.

Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Біятлон. Аддзяленне біятлона было адчынена ў 2001 годзе. Ёсць стрэльбішча, лыжная і лыжаролерная трасы. 15 лютага 2018 года была адкрыта біятлонная база на месцы былога кандытарскага цэха па вуліцы Чырвонага Кастрычніка, якая знаходзіцца каля галоўнай трэніровачнай пляцоўкі юных біятланістаў — парка імя 40-годдзя Перамогі. З улікам праектных работ рэканструкцыя заняла пяць гадоў. Новы комплекс уключае цір даўжынёй 25 метраў, спартыўную залу, саўну з саляным пакоем, душавыя, раздзявалкі, трэнерскую, пакой для зброі. Па стане на 2018 год біятлонам займаюцца больш за 90 дзяцей. Трэнеры-выкладчыкі: Аляксандр Анатолевіч Окунь, Мікалай Аляксеевіч Барадзін і Валерый Міхайлавіч Лектараў. У склад нацыянальных каманд па біятлоне ўключаны чатыры выпускнікі школы.
  • Грэка-рымская барацьба. У 2013 годзе адбыўся капітальны рамонт залы грэка-рымскай барацьбы. Трэнеры-выкладчыкі: Рыбчанка Анатоль Фёдаравіч, Кучынскі Анатоль Леанідавіч.
  • Лёгкая атлетыка. Трэнеры-выкладчыкі аддзялення лёгкай атлетыкі: Васілёнак Віктар Генадзевіч, Вераценнікава Вольга Уладзіміраўна, Шуцікава Аксана Віктараўна, Філіповіч Дзіяна Міхайлаўна[1].

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. В. Карашкова
  • А. С. Хаменка
  • Анатоль Іванавіч Гарнак

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бакевич, Э. Заслужили результатами / Э. Бакевич // Витебские вести. — 2013. — 29 окт. — С. 3.
  • Бандарэвіч, В. Дом, дзе нараджаюцца зоркі біятлону / В. Бандарэвіч // Віцьбічы = Витьбичи. — 2018. — 20 февр. — С. 5.
  • Бандарэвіч, В. Спорт — яго жыццё / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. — 2010. — 18 лістап. — С. 2.
  • Бандарэвіч, В. Трэнер, педагог, чалавек / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. — 2013. — 5 лют. — С. 1.
  • Буракоў, М. Ён першы ў спорце даў урок / М. Буракоў // Голас Сенненшчыны. — 2013. — 16 лют. — С. 4.
  • Быньков, А. Сенненская школа на высоте / А. Быньков // Витебские вести. — 2017. — 2 марта. — С. 22.
  • Ляшук, С. Вперед — за «золотом»! / С. Ляшук // Витебские вести. — 2018. — 17 февр. — С. 4.
  • Ляшук, С. Вырастить чемпионов / С. Ляшук // Витебские вести. — 2019. — 26 марта. — С. 5.
  • Мастер греко-римской борьбы // Голас Сенненшчыны. — 2016. — 19 крас. — С. 5.
  • От сельского полустанка до татами / подгот. С. Лобатый // Сельская газета. — 2014. — 3 мая. — С. 30.
  • Пастушенко, Т. Миллиард на биатлон / Т. Пастушенко // Сельская газета. — 2016. — 2 апр. — С. 29.
  • Подорожный, А. Наш земляк снова чемпион! / А. Подорожный // Голас Сенненшчыны. — 2018. — 20 студз. — С. 4.
  • Рыбченко, А. Тренерство — это моё призвание / А. Рыбченко; беседовал А. Подорожный // Голас Сенненшчыны. — 2018. — 10 лют. — С. 6.
  • Фёдорова, Е. Ставка на биатлон / Е. Фёдорова // Витебские вести. — 2018. — 9 июня. — С. 11.