Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | сакавік 1940 |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Вуліца | Першамайская вуліца |
Размяшчэнне штаб-кватэры | |
Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці — архіў, размешчаны ў Магілёве. Размешчаны ў будынку Магілёўскага гарвыканкама па Першамайскай вуліцы, 28. Дырэктарка Алена Анатолеўна Набокава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 1940 г. быў створаны Магілёўскі абласны партыйны архіў. Да яго стварэння пытаннямі захаванасці дакументаў раённых партыйных арганізацый пры Магілёўскім акруговым камітэце Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі з 1925 г. займаўся гістпартаддзел, а з 1927 г. — партыйны архіў[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны дакументы архіва былі эвакуяваны ў Тамбоўскую вобласць, пасля яны паступілі ў партыйны архіў ЦК КП(б)Б. Магілёўскі абласны партыйны архіў аднавіў сваю дзейнасць 5 лістапада 1947 года[1].
У 1982 г. абласны партыйны архіў папоўніўся 60 827 справамі партыйна-камсамольскіх камітэтаў і арганізацый Магілёўскай вобласці за 1918—1941 гг., якія былі перададзены партыйным архівам ЦК КПБ[1].
У сакавіку 1992 г. на базе Магілёўскага абласнога партыйнага архіва быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці ў г. Магілёве[1].
У верасні 1996 г. ператвораны ў філіял Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці[1].
Фонды
[правіць | правіць зыходнік]У архіве захоўваецца 2 750 фонды, 333 873 адзінак захоўвання. Фонды архіва ахопліваюць храналагічны перыяд з 1918 па 1941 гг. і з 1943 г. па цяперашні час, а тэрытарыяльная - колішнюю Магілёўскую акругу і Магілёўскую вобласць[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Магілёўскай вобласці» . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Магілёўскай вобласці. Характарыстыка фондаў . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.