Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Выгляд
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь |
---|
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (першапачаткова Мінскі камерны аркестр) — камерны аркестр, які працуе ў Мінску. Заснаваны ў 1968 г. па ініцыятыве арганіста і дырыжора Алега Янчанкі.
З аркестрам выступалі выдатныя салісты — у прыватнасці, Святаслаў Рыхтэр (канцэрт Ёзэфа Гайдна на фестывалі «Снежаньскія вечары» 1983 г.)[1]. Удзельнічаў аркестр і ў сумесных выступах з выканаўцамі іншых музычных накірункаў — у тым ліку з Ванэсай Мэй і групай Scorpions[2]. У рэпертуары аркестра, нараўне з творамі Баха, Чайкоўскага, Грыга, Моцарта, Шастаковіча, — музыка беларускіх кампазітараў Анатоля Багатырова, Яўгенія Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Віктара Войціка і інш.[3]
Кіраўнікі аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Янчанка
- Юрый Цырук
- Аляксандр Палянічка (1986—1989)
- Пётр Вандзілоўскі (2003—2009)
- Яўген Бушкоў (з 2009 г.)[4]
Зноскі
- ↑ Краткий хронограф жизни и деятельности С. Т. Рихтера
- ↑ Музыка придумана для прозрения людей: Интервью с Петром Вандиловским. // «Вечерний Минск», 15 декабря 2005.
- ↑ С. Дежкина. Оркестр виртуозов Архівавана 30 верасня 2015. // «Минский курьер», 27 июня 2008.
- ↑ Бушков Евгений // meloman.ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.philharmonic.by/ru/philharmonic/collectives/190-goskamorkestr.html(недаступная спасылка)