Віктар Антонавіч Войцік
| Віктар Антонавіч Войцік | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 верасня 1947 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Анатоль Васільевіч Багатыроў |
| Прафесіі | кампазітар |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Віктар Антонавіч Войцік (3 верасня 1947, Гродна —) — беларускі кампазітар [1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміi Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую кансерваторыю (1972, клас А. Багатырова). У 1975-76 выкладчык Мінскай спецыяльнай музычнай школы-адзінаццацігодкі, адказны сакратар, з 1976 намеснік старшыні Саюза кампазітараў БССР[1]. У 1981–1988 гг. загадчык музычнай часткі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага. З 1980 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творчыя дасягненні ў кантатна-аратарыяльным, сімфанічным, камерна-інструментальным жанрах. Сярод твораў: араторыі «Памяць Хатыні» (1973) і «Дзень Радзімы» (1977), кантаты «Як камар хадзіў сватацца» (1972) і «Казацкія песні» (1974), 2 сімфоніі (1972, «Каложа»; 1974), сюіта «Забавы» для сімфанічнага аркестра (1974), 2 сюіты і канцэрт (1974) для камернага аркестра; саната і «Арыета» для віяланчэлі і фартэпіяна; саната для 2 цымбалаў[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мн., 1997. — С. 258.
- Беларусь : энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 176.
- Картатэка персаналій.
- БД «Беларусь у падзеях i асобах»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Беларусі