Дзяржаўны пераварот
Выгляд
Дзяржа́ўны пераваро́т — раптоўнае, незаконнае звяржэнне ўрада дзеля замены яго складу. Складаецца з пранікнення ў склад часткі дзяржаўных устаноў, што затым выкарыстоўваецца для пазбаўлення ўрада кіравання астатняй часткай яго ўстаноў. Стаецца паспяховым, калі дзейны ўрад не ў стане прадухіліць старонняга прысваення ўлады. Няздольнасць жа засяродзіць прысвоеную ўладу можа прывесці да грамадзянскай вайны.
Апошнія перавароты ў суседніх з Беларуссю краінах:
- 1926 — Літва: Антанас Смятона
- 1934 — Дзяржаўны пераварот у Латвіі
- 1981 — Польшча: Войцех Ярузельскі
- 1991, 19 жніўня — Расія: Генадзь Янаеў зрынуў Міхаіла Гарбачова на 2 дні (Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны пераварот на Вікісховішчы |