Войцех Ярузельскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Войцех Вітальд Ярузельскі
Wojciech Witold Jaruzelski
Wojciech Jaruzelski.jpg
Сцяг1-ы прэзідэнт Польшчы Сцяг
19 ліпеня 1989 — 21 снежня 1990
Папярэднік Баляслаў Берут (да 1952 года, калі пасада была скасаваная)
Пераемнік Лех Валенса
Сцяг8-ы старшыня Дзяржаўнага савета ПНР
6 лістапада 1985 — 19 ліпеня 1989
Папярэднік Генрык Яблоньскі
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг6-ы Першы сакратар ЦK ПАПП
18 кастрычніка 1981 — 29 ліпеня 1989
Папярэднік Станіслаў Адыдучы
Пераемнік Мячыслаў Ракоўскі
Сцяг8-ы старшыня Савета міністраў ПНР
11 лютага 1981 — 6 лістапада 1985
Папярэднік Юзаф Пінькоўскі
Пераемнік Збігнеў Меснер
Сцяг4-ы міністр нацыянальнай абароны ПНР
1969 — 1985
Папярэднік Марыян Спыхальскі
Пераемнік Фларіян Сівіцкі

Нараджэнне 6 ліпеня 1923(1923-07-06)[1][2][…]
Смерць 25 мая 2014(2014-05-25)[2][3][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Уладзіслаў Ярузельскі
Маці Wanda Jaruzelska[d]
Жонка Барбара Ярузельска (з 1960)
Дзеці дачка: Моніка
Партыя ПАПП (1947—1991)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Wojciech Jaruzelski Signature.svg
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне Q16636084?
Бітвы
Узнагароды
ордэн «Крыж Грунвальда» III класа Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ орден «Сцяг Працы» I ступені ордэн Збавіцеля Scharnhorst Order ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы» афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Commander of the Order of the Crown афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы сярэбраны крыж Заслугі Order of the Builders of People's Poland медаль «За Варшаву 1939—1945» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» Медаль «Перамогі і Свабоды» Gold Medal of Merit for National Defence Silver Medal of Merit for National Defence Bronze Medal of Merit for National Defence сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari Medal of the 10th Anniversary of People's Poland Gold Medal "Armed Forces in the Service of the Homeland" Silver Medal "Armed Forces in the Service of the Homeland" Bronze Medal "Armed Forces in the Service of the Homeland" медаль «Pro Memoria» Grand Cross of the Order of Prince Henry Order the Red Banner ордэн Клемента Готвальда Ордэн Карла Маркса Medal of the National Education Commission медаль «За ўмацаванне дружбы па зброі» Medal for fighting for Berlin Medal of the 30th Anniversary of People's Poland медаль «40-годдзе Народнай Польшчы» Silver Medal for Merit in the Field of Glory Badge of the 1000th anniversary of the Polish State
Сайт wojciech-jaruzelski.pl(польск.) 
Commons-logo.svg Войцех Ярузельскі на Вікісховішчы

Войцех Вітальд Ярузе́льскі (польск.: Wojciech Witold Jaruzelski; 6 ліпеня 1923Кураў, Любельскае ваяводства — 25 мая 2014, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч і афіцэр арміі. Быў першым сакратаром Польскай аб'яднанай рабочай партыі з 1981 да 1989 года і апошнім кіраўніком Польскай народнай рэспублікі (ПНР). Таксама займаў пасады старшыні Савета міністраў ПНР з 1981 да 1985 года і старшыні Дзяржаўнага савета ПНР з 1985 да 1989 года. З'яўляўся апошнім галоўнакамандуючым Польскай Народнай арміі. Быў адхілены ад улады пасля пагаднення Польскага круглага стала ў 1989 годзе, якое прывяло да дэмакратычных выбараў у краіне.

Ярузельскі быў галоўным адказным за ўвядзенне ваеннага становішча ў Польшчы 13 снежня 1981 года ў спробе задушыць рух за дэмакратыю, у тым ліку «Салідарнасць», першы некамуністычны прафсаюз у краіне пасля падпісання Варшаўскай дамовы. У наступныя гады ўрад і ўнутраныя сілы бяспекі Ярузельскага падвергнулі цэнзуры, ганенням і турэмнаму зняволенню тысячы журналістаў і апазіцыйных актывістаў без прад'яўлення абвінавачванняў; некаторыя страцілі жыцці падчас гэтых падзей. У выніку сацыяльна-эканамічнага крызісу адбылося нарміраванне асноўных прадуктаў харчавання, такіх як цукар, малако і мяса, а таксама бензіну і спажывецкіх тавараў, у той час як сярэдні даход насельніцтва знізіўся на 40 %. Падчас кіравання Ярузельскага з 1981 да 1989 года каля 700 тысяч чалавек пакінулі Польшчу.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Войцех Ярузельскі быў родам з вёскі Кураў Люблінскага ваяводства. Яго сям'я жыла ў Літве, а пасля далучэння краіны да СССР, сям'я была рэпрэсаванай і адпраўленая ў лагеры Краснаярскага края. У высылцы памёр бацька Войцеха.

У 1943 Войцех Ярузэльскі запісаўся ў 1-ю польскую пяхотную дывізію імя Тадэвуша Касцюшкі, што фарміравалася на савецкай тэрыторыі. Скончыў польскую пяхотную афіцэрскую школу ў г. Разань (1943). У чыне падпаручніка ўдзельнічаў у баях (у т.л. пад Варшавай) у складзе 2-й пяхотнай дывізіі імя Я. Дамброўскага; узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Польшчы «Віртуці Мілітары».

Пасля вайны скончыў Вышэйшую школу пяхоты (1947) і Акадэмію Генштаба Войска Польскага (1955) у Варшаве. Быў на розных камандных і штабных пасадах у Войску Польскім, у 1968—83 — міністр абароны Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР).

У 1971—89 член Палітбюро ЦК кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі (ПАРП). Падчас палітычнага крызісу 1980—81 прызначаны на вышэйшыя дзяржаўныя і палітычныя пасады ПНР: старшыня СМ (люты 1981 — лістапад 1985), Ваеннага савета нацыянальнага выратавання (1981—83), 1-ы сакратар ЦК ПАРП (1981—89, замест С. Кані). Па ініцыятыве В Ярузельскага ў снежні 1981 ў ПНР уведзена ваеннае становішча, прыпынена дзейнасць прафаб'яднання «Салідарнасць» і іншых апазіцыйных арганізацый (тлумачыў гэта пагрозай грамадзянскай вайны). У наступныя гады намагаўся мірнымі сродкамі захаваць сацыялістычны лад і ўладу ПАРП у Польшчы. Старшыня Дзяржсавета ПНР (лістапад 1985 — ліпень 1989). Пад уплывам перабудовы ў СССР пагадзіўся на легалізацыю апазіцыі, быў ініцыятарам «круглага стала» (1989). Пасля перамогі апазіцыі на парламенцкіх выбарах (1989) прэзідэнт Рэспублікі Польшчы (ліпень 1989 — снежань 1990). Пасля адстаўкі адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Палітычныя праціўнікі былой ПАРП у Польшчы патрабавалі прыцягнення В. Ярузельскага да судовай адказнасці за ўвядзенне ваеннага становішча ў 1981 і за падаўленне войскамі стыхійнага выступлення рабочых Гданьскай верфі ў 1970. 3 1994 цягнуўся судовы разбор па гэтай справе. Іншая частка польскага грамадства, наадварот, лічыць гістарычнай заслугай В. Ярузельскага яго дзейнасць у 1980-я г.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/301467/Wojciech-Witold-Jaruzelski
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Wojciech Witold Jaruzelski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Wojciech Jaruzelski // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118938398 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лойка Л. Ярузельскі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]