Дзіда (1998)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мова беларуская

Дзіда — інфармацыйны веснік Гродзенскай арганізацыі «Маладога фронту». Першы нумар выдання выйшаў у свет у канцы 1998. Тыраж да 300 асобнікаў. Веснік знаёміць з дзейнасцю арганізацыі, друкуе навіны грамадcка-палітычнага жыцця (пераважна Гродзеншчыны), а таксама матэрыялы пазнавальна-займальнага характару. Меркаваная аўдыторыя «Дзіды» — школьнікі старэйшых класаў і студэнты.

У «Дзідзе» працавалі журналісты: Павел Мажэйка, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Мялешка і інш. Увесну 2007 у газеты з'явілася інтэрнэт-старонка[1], якая асвятляе асноўныя падзеі з жыцця гродзенскай арганізацыі Маладога Фронту, а таксама змяшчае навіны Гродна і Беларусі.

Зноскі

  1. http://dzida.org — Афіцыйная старонка «Дзіды»