Дзікія кошкі Барсума

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзікія кошкі Барсума
Выданне
Жанр фантастыка
Аўтар Генадзь Пятровіч Аўласенка
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2009
Месца публікацыі Мінск
Колькасць старонак 384 с.

«Дзікія кошкі Барсума» — беларускі фантастычны раман, які быў напісаны Генадзем Аўласенкам у 2009 годзе і выдадзены ў серыі «Беларуская сучасная фантастыка» выдавецтвам «Харвест».[1][2][3]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Барсум — таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якія завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы. Дзікія кошкі Барсума — амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае. Фермерская планета Аграполіс — поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны на планеце — звычайны тавар, які па неабходнасці купляюць мясцовыя фермеры. І існуе яшчэ «Фірма» — звышмагутная галактычная арганізацыя, якя гандлюе жанчынамі. Аднойчы інтарэсы Барсума і «Фірмы» сутыкнуліся на Аграполісе — невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дзікія кошкі Барсума(недаступная спасылка). Электронная кнігарня. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 28 красавіка 2021.
  2. Дзікія кошкі Барсума (руск.). ЛитРес[ru]. Праверана 28 красавіка 2021.
  3. Аўласенка Генадзь - Дзікія кошкі Барсума (руск.). RoyalLib.Com. Праверана 28 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]