Генадзь Пятровіч Аўласенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Пятровіч Аўласенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 16 жніўня 1955(1955-08-16) (63 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, драматург, пісьменнік
Мова твораў: беларуская
aulasenka.ho.ua

Генадзь Пятровіч Аўласенка (нар. 16 жніўня 1955, в. Ліпавец, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу. З 1974 па 1976 год служыў ва ўзброеных сілах. Затым скончыў біялагічны факультэт БДУ. Некаторы час жыў і працаваў у Якутыі і Забайкаллі.

Больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна, дзе выкладаў біялогію і хімію. Затым быў рэдактарам аддзела падлеткавай творчасці часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1999 года. З 2014 года галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Жыве ў Чэрвені (Мінская вобласць). Жанаты, мае двух дзяцей.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменніцкай дзейнасцю пачаў займацца даволі позна. Спачатку гэта была выключна паэзія (рускамоўная, затым беларускамоўная), з сярэдзіны 1990-х гадоў захапіўся драматургіяй. П’есы Генадзя Аўласенкі станавіліся лаўрэатамі трох першых рэспубліканскіх конкурсаў беларускай драматургіі, гучалі па беларускаму радыё, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і калектыўных зборніках.

Прозу пачаў пісаць значна пазней. Спачатку гэта быў цыкл невялікіх беларускамоўных апавяданняў пад агульнай назвай: «На мяжы рэальнага і фантастычнага». Апавяданні гэтыя неаднаразова друкаваліся ў часопісе «Маладосць», штотыднёвіку «ЛіМ», газетах «Звязда», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета». Адно з апавяданняў у 2007 годзе стала пераможцам конкурсу апавяданняў, які штогод праводзіць газета «Звязда». У 2008 годзе ў выдавецтве «Ковчег» выйшаў фантастычны раман «История вместо математики».

Шмат піша для дзяцей. Творча супрацоўнічае з дзіцячымі часопісамі: «Вясёлка», «Бярозка», «Рюкзачок». Дзіцячыя вершы, казкі і п’есы Генадзя Аўласенкі неаднаразова гучалі па беларускаму радыё, друкаваліся на дзіцячых старонках часопісаў «Алеся», «Родная прырода», «Лесавічок» і інш.

Казкі Генадзя Аўласенкі ўвайшлі ў зборнікі казак «Чароўныя пацеркі» і «Вежа міру», якія ў 2006—2007 г.г. выйшлі ў «Мастацкай літаратуры», а таксама ў казачны цыкл выдавецтва «Літаратура і Мастацтва»: «Чырвоная кніга ў казках і вершах» (2007 г.); «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2008 г.); «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2009 г.).

У 2009 годзе ў выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» выйшла кніга-казка «Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора», у гэтым жа, 2009 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла кнігу-казку «Вася Лайдачкін у Краіне Шкодных Звычак». На прыканцы 2009 года ў серыі «Бібліятэка сучаснай беларускай фантастычнай і прыгодніцкай прозы», якую выдае выдавецтва «Харвест» разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, выйшла кніга фантастыкі «Дзікія кошкі Барсума». У 2010 годзе «Новые приключения маленького ветерка из вентилятора» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»). У 2011 годзе беларуская сучасная фантастыка папоўнілася раманам Г. Аўласенкі «Пленники чёрного леса». У 2012 годзе у выдавецтве «Літаратура і мастацтва» выходзіць працяг прыгод «Вецярка з вентылятара» — «Ветерок и госпожа Зима». У 2014 годзе выходзіць зборнік рэальна-містычна-фантастычных апавяданняў «Ключ, які нічога не адмыкае» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), таксама выходзіць у свет яшчэ адзін працяг «Вецярка…» — «Ветерок и Крысиный король» (выдавецтва «Звязда»).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Час збіраць камяні: Вершы, паэмы. Мінск. 2003. 86 с.
  • История вместо математики. Мистический триллер. Минск. 2008. 190 c.
  • Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск: 2009. 125 с.
  • Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак. Казачная аповесць. Мінск. 2009. 58 c.
  • Дзікія кошкі Барсума. Мінск: 2009. 383 с.
  • Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск. 2010. 140 с.
  • Азы вершаскладання. Дапаможнік для пачынаючых паэтаў. Мінск: 2011. 163 с.

У зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўласенка Генадзь // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна. — Мінск. 2003. — С. 544.
  • Урбан І. Першая кніга ["Час збіраць камяні"] // Патрыёт. — Ушачы, 30 ліпеня 2003.
  • Аўласенка Г. П. Пра сабе і сваю творчасць // З росных сцяжын: аўтабіаграфіі пісьменнікаў Беларусі / Уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і містацтва, 2009. — С. 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]