Дзік Фосберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Дзік Фосберы
англ.: Dick Fosbury
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Richard Douglas Fosbury
Спецыялізацыя скачок у вышыню
Нарадзіўся 6 сакавіка 1947(1947-03-06)[1]
Памёр 12 сакавіка 2023(2023-03-12)[3][2] (76 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 193 см
Вага 83 кг[4]
IAAF 14351467
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Дуглас (Дзік) Фосбери (англ.: Richard Douglas "Dick" Fosbury, 6 сакавіка 1947, Портленд — 12 сакавіка 2023, Солт-Лейк-Сіці) — амерыканскі скакун у вышыню, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года. Вынаходнік сучаснага спосабу скачка ў вышыню, цяпер вядомага як фосберы-флоп  (руск.).

Дзік Фосберы быў прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі алімпійцаў і членам Клуба чэмпіёнаў міжнароднай міратворчай арганізацыі «Мір і спорт», якая базуецца ў Манака.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фосберы ўпершыню пачаў скакаць у вышыню праз планку ва ўзросце 11 гадоў, у сярэдняй школе. Стыль «нажніц» даваўся Дзіку лягчэй, чым больш перспектыўны на той момант перакідны стыль. Аднак, нават асвоіўшы «нажніцы», Фосбери не дэманстраваў высокіх вынікаў. Паступова ён пачаў задумвацца аб новым спосабе скачка. Спачатку гэта былі мадыфікаваныя «нажніцы», падчас выканання якіх Дзік максімальна падымаў сцёгны і апускаў плечы. Паступова тэхніка скачка стала нагадваць перакідны спосаб, але толькі спіной ўніз. Гэтая тэхніка дапамагла істотна палепшыць асабісты рэкорд Фосберы. Да ўзросту шаснаццаці гадоў Фосберы ў агульных рысах сфармаваў рэвалюцыйна новую тэхніку скачка.

Фосбери не спыніўся на дасягнутым. Ён шмат працаваў над разбегам, паступова пераходзячы ад прамалінейнага руху, датычнага да планкі, уласцівага стылю «нажніц», да ўсё больш крутога дугападобнага. Да моманту паступлення ў інстытут ён браў планку на адзнацы два метры.

У 1968 годзе, будучы студэнтам Арэгонскага дзяржаўнага універсітэта, Фосберы выйграў першынство ЗША сярод студэнтаў. Тады новая тэхніка атрымала шырокую вядомасць. З лёгкай рукі самога Дзіка Фосберы новы спосаб скачка стаў называцца «фосберы-флоп», што носіць некалькі іранічны характар (англійскае flop можна перавесці як плюхнуцца, пляснуць, сесці ў лужыну).

У тым жа годзе Фосберы адправіўся на летнія Алімпійскія Гульні ў Мехіка, дзе заваяваў залатую ўзнагароду з новым алімпійскім рэкордам (224 см), прадставіўшы ўсяму свету патэнцыял тэхнікі «фосберы-флоп».

Нягледзячы на першапачатковае непрыняцце спартыўнай грамадскасцю новай тэхнікі, «фосберы-флоп» заваяваў папулярнасць ва ўсім свеце. Сёння пераважная большасць спартсменаў выкарыстоўваюць менавіта гэтую тэхніку пры выкананні скачка ў вышыню. У параўнанні з тэхнікай Дзіка Фосберы адбыліся толькі нязначныя змены, такія як павелічэнне даўжыні разбегу, выцягванне рук уверх (Фосберы скакаў з прыціснутымі рукамі) і закідванне галавы назад (Фосберы ў скачку прыўздымаў і паварочваў галаву ўбок, каб бачыць планку падчас палёту).

Неўзабаве пасля Алімпійскіх гульняў 1968 года Фосберы сышоў з вялікага спорту, засяродзіўшыся на вучобе ў Інстытуце. У канцы жыцця ён працаваў інжынерам ПГС (прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва) у горадзе Кетчум, штат Айдаха.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Клип Avicii - Broken Arrows на YouTube

У 2015 годзе шведскі дыджэй і прадзюсар Авічы выпусціў музычнае відэа на песню «Broken Arrows[en]», якое ў агульных рысах заснавана на гісторыі Фосбери аб скачках у вышыню і асабістым жыцці[5].

Зноскі

  1. Richard Douglas Fosbury // World Athletics database
  2. а б в Dick Fosbury, l’athlète américain qui a donné son nom à la technique de saut en hauteur, est mortLe Monde, 2023. Праверана 13 сакавіка 2023.
  3. Olympic high jump legend Dick Fosbury has died at 76 — 2023.
  4. Olympedia — 2006.
  5. Stutz, Colin. Avicii Releases Inspirational New ‘Broken Arrows’ Video: Watch (англ.). Billboard (24 лістапада 2015). Праверана 10 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]