Дзін Гуаньпэн
Дзін Гуаньпэн | |
---|---|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Дзін Гуаньпэн (кіт.: 丁觀鵬; каля 1708 - каля 1771) — кітайскі мастак часоў дынастыі Цын. Лічыцца адным з лепшых мастакоў Акадэміі прыдворнага жывапісу разам з Тан Даем , Лан Шынінам, Чжан Цзунцанам і Цзінь Цінбяа .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/%E9%83%8E%E4%B8%96%E5%AE%81%E7%AD%89%E4%B9%BE%E9%9A%86%E5%B8%9D%E5%B2%81%E6%9C%9D%E8%A1%8C%E4%B9%90%E5%9B%BE%E8%BD%B4.png/250px-%E9%83%8E%E4%B8%96%E5%AE%81%E7%AD%89%E4%B9%BE%E9%9A%86%E5%B8%9D%E5%B2%81%E6%9C%9D%E8%A1%8C%E4%B9%90%E5%9B%BE%E8%BD%B4.png)
Нарадзіўся ў мястэчку Шуньцянь (зараз частка Пекіну). У маладосці разам з малодшым братам Гуаньхэ адданы да настаўніка малявання. Вучыўся ў французскага езуіта Жана-Дэні Атырэ (у кітайцаў вядомага як Ван Чжычэн). Азнаёміўся з заходнімі тэхнікамі малявання дзякуючы Джузэпэ Кастыльёнэ. У 1726 годзе ўвайшоў у Акадэмію прыдворнага жывапісу. З тых часоў працаваў тут да самай смерці. У 1741 годзе атрымаў званне хуахуажэня (прыдворнага мастака) 1-га разраду з заробкам 11 лян срэбра штомесяц.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У яго актыве каля 200 скруткаў. Пераважна маляваў партрэты - будысцкіх манахаў, даосаў, бачных чыноўнікаў, членаў імператарскай сям’і. Таксама быў пейзажыстам. Яго працы адзначаюцца каларытам, майстэрствам выкарыстання святла і цені, выкарыстоўваў пярэдні, сярэдні і далёкі планы, спалучаючы кітайскую і еўрапейскую тэхнікі жывапісу. Рабіў копіі вядомых кітайскіх мастакоў.
Вядомыя працы: «Буды несмяротнага жыццё» (1761), «Пропаведзь Буды» (1770), «Словы кахання сярэдняй наложніцы», «Свет пачынаецца з Новага года», «Малюнкі паходжання царства Дхармы» (1767), копія скрутка «Німфы ракі Луо» (1754).
Зноскі
- ↑ China Biographical Database
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]